Асенне-зімовы сезон палявання пачынаецца

Асенне-зімовы сезон палявання пачынаецца

ohota

Установа “Жабінкаўская раённая арганізацыйная структура РГАА “БТПР” паведамляе, што з 7 лістапада пачынаецца асенне-зімовы сезон палявання на зайца-беляка і зайца-русака ружэйным спосабам з падыходу, з засады, загонам і безружэйным, а таксама на вавёрку, куніцу лясную і каменную, тхара ляснога, норку амерыканскую, андатру ружэйным спосабам з падыходу і безружэйным.
Паводле Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання пуцёўкі для гэтага трэба набываць у Жабінкаўскай аргструктуры па адрасе: г.Жабінка, вул.Фядзяя, д.37. Тэл. 22-9-92.

А яшчэ нагадваем пра асаблівы рэжым пры канфіскацыі, захаванні ці знішчэнні рэсурсаў дзікоў. Паляванне на іх ажыццяўляецца паводле часовага палажэння, што прынята згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №729. Самастойная здабыча дзікоў забаронена. За парушэнне патрабаванняў пастановы прадугледжана крымінальная адказнасць: ад накладання вялікіх памераў штрафаў да пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў у залежнасці ад нанесенага ўрону прыродзе.
Пра выпадкі незаконнай здабычы дзікіх жывёл, пра любое браканьерства неабходна паведамляць на тэлефоны: (801641) 22-9-92, (8033) 343-12-72, (8029) 205-26-43, (8029) 824-92-31 ці на “гарачую лінію” Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце краіны 80162 20-70-00.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top