Падпісацца на “Сельскую праўду” можна ў любым паштовым аддзяленні горада і раёна!

Падпісацца на “Сельскую праўду” можна ў любым паштовым аддзяленні горада і раёна!

_DSC2960“Хмелеўскія валацугі” чытаюць раёнку  ад першай да апошняй старонкі

Неўзабаве пачнецца падпіска на раённую газету “Сельская праўда” на наступны год. Калектыў рэдакцыі спадзяецца, што кола сяброў у раёнкі павялічыцца.
Сёння мы пачынаем друкаваць думкі-разважанні нашых пастаянных падпісчыкаў аб ролі друкаванага слова ў іх жыцці, што іх прываблівае на старонках газеты, аб чым хацелі б яшчэ пачытаць.

Таццяна Дзмітрыеўна Грыцук:
— А я “Сельскую праўду” чытаю, як кажуць, ад першай старонкі да апошняй ўжо некалькі дзясяткаў гадоў. Мая “культурная” работа дорыць знаёмствы з многімі людзьмі, а тут разгарнеш газету і бачыш — калега на фотаздымку з першай старонкі пасміхаецца, а то аграном мясцовы расказвае, як бульбу капаюць… У раёнцы пішуць пра тое, чым жыве Жабінкаўшчына, і гэта мне імпануе. Выпісваю яшчэ абласную і рэспубліканскую газеты. Увогуле, у нашай сям’і і ў вёсцы “Сельскую праўду” паважаюць.
Наталля Аляксееўна Дырман:
— З “Сельскай праўдай” наша сям’я сябруе вельмі даўно. Раёнку заўсёды выпісвала мая бабуля-нябожчыца. Яна нават выразала нататкі пра мае, дзіцячыя яшчэ, выступленні і фотаздымкі. Потым з Азят, дзе нарадзілася, я пераехала сюды, у Хмелева, звілі з мужам сямейнае “гняздзечка”. Выхоўваем двух сыноў і лапушку-дочку. Змянілі месца жыхарства, аднак ад раёнкі не адмаўляліся ніколі. Чытаем газету ўсёй сям’ёй. Ну як жа без мясцовых навін?!
У першую чаргу праглядаю “Віншавальную паштоўку”. Калі сярод прозвішчаў трапляецца знаёмае, абавязкова патэлефаную імянінніку, далучуся да віншаванняў. Потым на старонках шукаю прозвішча Анатоля Бензерука — майго любімага аўтара. Люблю чытаць тэматычныя старонкі — “Жаночую альтанку”, “Плынь”, шчыра радуюся, калі “Сельская праўда” “адкрывае” новыя імёны паэтаў, асабліва маладых. Раёнка — наш сябар, ніякіх іншых газет мы не выпісваем.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top