Святая земли белорусской

Святая земли белорусской

Пра святую беларускай зямлі
Гэтым вераснёўскім днём было шумна ў дзіцячай бібліятэцы. На гадзіну краязнаўства “Свеціць святлом праз цемень стагоддзяў імя Еўфрасінні” завіталі навучэнцы 8 “А” класа СШ №1 і дзевяцікласнікі школы-інтэрната. У госці прыйшоў святар Свята-Пакроўскай царквы Сергій Петрусевіч.
Вядучыя мерапрыемства бібліятэкары Г.Г.Дулевіч, Т.І.Раманава распачалі гаворку. Яны паведамілі прысутным, што Еўфрасіння нарадзілася ў пачатку XII стагоддзя і стала гераіняй беларускай гісторыі. Нованароджанай далі язычніцкае славянскае імя — Прадслава. Манахіня Прадслава, як сказана ў яе “Житии”, атрымала імя Еўфрасіння. У адзіноце і цішыні яна ўзмоцнена збірала “благие мысли в сердце своем, яко пчела сот”. Манахіня бярэцца за складанае і цяжкае рамесніцтва — перапіску кніг. Акрамя гэтага яна займаецца перакладамі рэлігійна-філасофскай і маральнай літаратуры з грэчаскай і лацінскай моваў, чым таксама значна ўзбагаціла духоўную культуру нашага народа таго часу. Даследчыкі гавораць, што ёю былі закладзены асновы беларускага летапісання.
Пасля смерці святасць яе прызналі, як руская праваслаўная, так і каталіцкая цэрквы. Але значна раней палаччане, як даведаліся пра яе смерць, не чакаючы афіцыйнай кананізацыі, прызналі святой і пачалі святкаваць дзень яе памяці 23-га мая — у дзень зыходу ў іншы свет. Еўфрасіння Полацкая прызнана заступніцай зямлі Беларускай.
У канцы размовы вядучыя далі слова святару Сергію Петрусевічу, які сказаў, што менавіта вера дае нам сілу, каб супраціўляцца нягодам, каб цярпліва адносіцца да бліжняга. Трэба сёння жыць у любові і згодзе, разуменні і павазе, весці здаровы лад жыцця.
Дапоўніла расказ кніжная выстава “Святая зямлі Беларускай”, якая была аформлена ў чытальнай зале.
Г.ХАНДРЫКА, наш няшт.кар.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top