Чыгунка — не месца для гульняў

Чыгунка — не месца для гульняў

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Хочаш быць жывы і здаровы — выконвай правілы бяспекі руху на чыгунцы. Парушальнікі іх “разлічваюцца” самым дарагім — жыццём. Так, з пачатку года на аб’ектах чыгуначнага транспарту адбылося 14 няшчасных выпадкаў, у якіх 8 чалавек загінулі і 6 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Асаблівую закла-почанасць выклікаюць паводзіны падлеткаў, якія, знаходзячыся на чыгунцы, гучна ўключаюць музыку ў навушніках, таму не чуюць сігналаў цягнікоў і трапляюць у бяду.
А пра наступны бяздумны выпадак раскажу асобна.
У сярэдзіне жніўня на станцыі Аранчыцы разрадам электрычнага тока напружаннем звыш 27 тысяч вольт была траўміравана 14-годовая дзяўчына, якая залезла на вагон, каб зрабіць сэлфі. Вынік рызыковай фотасесіі — апёк 50% цела. Цяпер яе чакаюць шэраг складаных аперацый і доўгая рэабілітацыя.
Кожны факт гібелі або траўміравання грамадзян не застаецца без увагі супрацоўнікаў транспартнай міліцыі. Мы пастаянна аналізуем заўвагі і прапановы карыстальнікаў чыгункі і прымаем меры па іх рэалізацыі. Аб гэтым сведчыць і ўзровень даверу да супрацоўнікаў транспартнай міліцыі Брэсцкага рэгіёна. Так, пад час вывучэння грамадскай думкі, праведзенай спецыялістамі штаба МУС Рэспублікі Беларусь, 44,2% грамадзян выказалі давер нашым работнікам. Удзячнасць выклікае неабыякавасць рэспандэнтаў да праблем. Пад час маніторынгу апытваемыя выказалі шэраг заўваг і прапаноў, рэалізацыя якіх дазволіць палепшыць стан грамадскай бяспекі на аб’ектах транспарту.
Вынікам рэалізацыі прапаноў стаў комплекс мерапрыемстваў, пра-ведзеных супрацоўнікамі аддзела ў жніўні-кастрычніку бягучага года па ўмацаванні грамадскага парадку на ст.Брэст-Цэнтральны, у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа ў накірунку Брэст-Забалацце, рэйдавыя мерапрыемствы на ст. Брэст-Палескі. За распіццё алкагольных напояў і піва на станцыі Брэст-Цэнтральны да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 182 правапарушальнікі, 18 перададзены ў медыцынскі выцвярэзнік, складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў на аматараў пакурыць у тамбуры. Таксама было арганізавана 12 выступленняў па прафілактыцы невытворчага траўматызму на прадпрыемствах і ў арганізацыях Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі на ст. Пінск.
Праведзеныя мера-прыемствы станоўча паўплывалі на стан грамадскай бяспекі на абслугоўваемых аб’ектах і садзейнічалі ўмацаванню даверу супрацоўнікам транспартнай міліцыі.
Паважаныя чытачы! Вашы прапановы і заўвагі, паведамленні аб супрацьпраўных дзеяннях на аб’ектах чыгункі можна выказаць па тэлефоне “гарачай лініі” Брэсцкага АУСТ (8-0162) 21-40-42 або пад час асабістага прыёму з кіраўніцтвам аддзела.
Васіль ПЕТРУСЕВІЧ, намеснік начальніка аддзела.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top