Чым карысны гематаген

Чым карысны гематаген

гематоген

Восенню людзі часцей хварэюць на прастудныя захворванні. Адчуваць сябе здаравей і камфортней у гэты час дапаможа вам знаёмы з дзяцінства салодкі ласунак — гематаген. Карысць яго для арганізма бясспрэчная.

У перакладзе з грэчаскай мовы слова “гематаген” абазначае “які адраджае кроў”. У складзе гематагену апрацаваная сухая дэфібрыніраваная кроў буйной рагатай жывёлы, у якую могуць дабаўляцца розныя інгрыдыенты: аскарбінавая кіслата, мёд, цукар, згушчанае малако, шакаладная ці какосавая стружка, арэхі і іншыя смакавыя рэчывы. У гады Вялікай Айчыннай вайны такая біядабаўка шырока прымянялася ў шпіталях для лячэння параненых і паляпшэння складу іх крыві, а таксама з’яўлялася абавязковым прадуктам, што ўключаўся ў харчаванне салдат дзеючых войскаў.
Гематаген карысны тым, што ў яго складзе ёсць бялкі, вугляводы і тлушчы. Праўда, асноўны інгрыдыент усё-такі жалеза, без якога немагчыма фарміраванне ў крыві эрытрацытаў — чырвоных крывяных цельцаў. А ўтрымліваецца яно ў выглядзе бялку — гемаглабіну, які выдатна засвойваецца арганізмам. А яшчэ ў прадукце ёсць многа вітаміну А, асабліва неабходнага для росту арганізма, і вялікая колькасць амінакіслот, мікраэлементаў.
Эфект і карысць гематагену заключаецца ў агульна-ўмацавальным, прафілактычным дзеянні на арганізм чалавека. Гэтую карысную біядабаўку актыўна выкарыстоўваюць у якасці дапаможнага сродку пры прафілактыцы і лячэнні многіх захворванняў. Рэгулярны прыём яе павышае ўзровень гемаглабіну ў крыві, нармалізуе натуральны працэс кроваўтварэння, з’яўляецца яшчэ і крыніцай амінакіслот, такіх патрэбных для нармальнай работы ўсіх сістэм. Вітамін А, што ёсць у гематагене, паляпшае стан скуры, валасоў, пазногцяў, станоўча ўздзейнічае на зрок. Цяжка пераацаніць карысць біядабаўкі пры лячэнні аняміі — хваробы, якая ўзнікае праз недахоп у арганізме жалеза. Неабходна абавязкова ўключаць гематаген у ежу людзей, аслабленых інфекцыйнымі захворваннямі і цяжкімі аперацыямі. Асабліва карысны гематаген дзецям у перыяды актыўнага росту.
Уладзімір ЛАПУС, урач-гігіеніст ДУ “Жабінкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top