Бяспека дзяцей: што можа быць важней?

Бяспека дзяцей: што можа быць важней?

14

Усім нам хочацца, каб жыццё нашых дзяцей было вясёлым і святочным, сонечным і ўдачлівым, напоўненым багатым зместам. Але галоўнае — навучыць іх быць шчаслівымі. Задача дарослых (бацькоў і педагогаў) заключаецца не толькі ў тым, каб аберагаць і абараняць дзіця, але і ў тым, каб падрыхтаваць яго да сустрэчы з рознымі складанымі, а часам і небяспечнымі сітуацыямі.
На тэрыторыі раёна стартавала рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам”. У рамках яе ў Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце работнікі раённага аддзела надзвычайных сітуацый, дзяржаўтаінспекцыі, электрасетак правялі грамадскае мерапрыемства, мэтай якога было навучанне дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці.
Супрацоўнікі РАНС: старшы інжынер, маёр унутранай службы Аляксандр Батуля і аўтарка гэтых радкоў — прадэманстравалі відэафільмы на супрацьпажарную тэматыку і падарылі навучэнцам памяткі з правіламі пажарнай бяспекі і дзеяннямі ў экстрэмальных сітуацыях.
Маёр міліцыі АДАІ Жабінкаўскага РАУС Уладзімір Сарока правёў з дзецьмі размову “Навошта трэба ведаць і выконваць правілы дарожнага руху”, акцэнтаваўшы асаблівую ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак на вынікі пры іх парушэнні.
Начальнік дыспетчарскай службы раённага вузла электрасетак Уладзімір Грышчук расказаў навучэнцам спецшколы-інтэрната аб правілах электрабяспекі.
Напрыканцы мерапрыемства работнікі раённага аддзела надзвычайных сітуацый, дзяржаўтаінспекцыі і электрасетак адказалі на пытанні дзяцей і заклікалі іх да строгага захавання мер бяспечных паводзінаў.
Таццяна МАРТЫНАВА, спецыяліст ГПіУГ Жабінкаўскага раённага аддзела надзвычайных сітуацый.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top