Новыя насельнікі санаторнага заапарка

Новыя насельнікі санаторнага заапарка

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Цяпер ва ўсім свеце налічваецца больш як 1000 заалагічных паркаў, што вельмі і вельмі мала. І ўтварэнне нават невялікага заапарка вітаецца і заахвочваецца.
Адкрываючы на тэрыторыі санаторыя “На-
дзея” невялікага заалагічнага парка, кіраўніцтва УП “Брэстабл-газ” і адміністрацыя аздараўленчай установы паказалі свае адносіны да праблемы захавання і ўзнаўлення рэдкіх відаў жывёл.
Ва ўтульным куточку санаторыя, які знаходзіцца ў прыродна-кліматычным урочышчы “Сасновы бор” на маляўнічым беразе ракі Мухавец, створаны ўсе ўмовы для нармальнага жыцця звяроў, якіх тут ужо многа, а ля клетак і вальераў заўсёды шматлюдна.
Многія адпачываючыя, асабліва тыя, хто прыязджае сюды з дзецьмі, фатаграфуюцца на памяць. Здымкі пазней з’яўляюцца візітоўкай санаторыя “Надзея”, таму што будуць паказаны сябрам і знаёмым ва ўсіх куточках некалі вялікай краіны. Дарэчы, акрамя беларусаў у санаторыі адпачываюць расіяне, украінцы, прыбалты, жыхары з Каўказа і Сярэдняй Азіі. Частыя госці палякі, немцы і чэхі. Тут не толькі ў заапарку, а і ў лясных масівах жывуць ёжыкі, вавёркі, лісіцы, зайцы, гарнастай, вужы, гадзюкі. Рэдка, але сустракаюцца дзікі, казулі і ласі, на рачных пратоках і затоках многа вадаплаўнай птушкі: качка-крыжанка і шэрая, чыркі, чайкі, берагавая ластаўка, зімародкі. У самой рэчцы многа розных відаў рыб.
Але вернемся да санаторнага заапарка. На клетках і вальерах прымацаваныя спецыяльныя шыльдачкі, у якіх прыведзена навуковая класіфікацыя дадзенага віду, расказана гісторыя і паходжанне той ці іншай пароды, асаблівасці і распаўсюджванне яе ў свеце, узнаўленне, прадуктыўнасць, экстэр’ер. Гледзячы на жывёл і птушак, якія выдатна сябе пачуваюць у сасновым бары, пачынаеш зусім па-іншаму адчуваць сяброўства і гармонію з роднай прыродай.
Тут жывуць дэкаратыў-ныя трусы, куры пуховыя, фазан паляўнічы, цацаркі, пеўні. Асаблівая павага ў наведвальнікаў да камерунскага казла ў кампаніі з некалькімі сімпатычнымі козачкамі. Імя ўжо далі экзатычнаму прадстаўніку экватарыяльнай Афрыкі — Якаў. У гэты вальер зусім нядаўна было паселена чорнае асляня, якое ахрысцілі Брэтай. На агароджы вальера прымацавана шыльдачка:

Чтобы звери не болели
И не ныл у них живот,
Каждый, к клетке подходящий,
Свежей травки пусть сорвёт!

Гэтыя паэтычныя радкі выхоўваюць у наведвальнікаў патрэбны занятак — пакарміць парнакапытных свежай травой. Кіраўніцтва плануе набыць для Брэты спецыяльную амуніцыю, каб можна было па сцяжынках сасновага бору пакатаць маленькіх дзетак у суправаджэнні матуляў ці бабуляў.
Папаўненнем санаторнага заапарка сёлета стала сям’я плямістых аленяў. Для іх побач на беразе Мухаўца абсталяваны вялікіх памераў вальер, дзе лясныя прыгажуны адчуваюць сябе выдатна. Ім нішто не пагражае, калі яны выходзяць з хмызняковых зарасляў да спецыяльна абсталяванай кармушкі. Менавіта тут імі і любуюцца турысты.
У цэлым браты нашы меншыя пачуваюць сябе цудоўна. А для адпачываючых і дзяцей прагляд усіх клетак і вальераў — проста задавальненне.
Альберт БАГДАСАРАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top