Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці з 20 кастрычніка па 20 лістапада праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе “За бяспеку разам”.
Яе мэты — зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны незахавання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва, умацаванне правапарадку, папярэ-джанне правапарушэнняў, здзейсненых нецвярозымі грамадзянамі.
У населеных пунктах Жабінкаўшчыны адбудуцца сельскія сходы грамадзян, нарады з абмеркаваннем на іх пытанняў па папярэджанні пажараў і гібелі людзей пад час іх. Для работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў будуць праведзены заняткі па супрацьпажарнай бяспецы. Пытанні па дадзенай тэматыцы плануецца абмеркаваць на бацькоўскіх сходах. У дашкольных і школьных навучальных установах пройдуць гульні, конкурсы, віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Таццяна МАРТЫНАВА, спецыяліст ГПіУГ Жабінкаўскага раённага аддзела надзвычайных сітуацый.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.