“Першыя” — у гульні першыя!

“Першыя” — у гульні першыя!

_DSC1262 _DSC1265

Стала добрай традыцыяй арганізоўваць сярод старшакласнікаў устаноў адукацыі Жабінкі інтэлектуальную гульню “Беларусь праваслаўная”.
У мінулую суботу ў актавай зале трэцяй гарадской школы адбылася III-ая інтэлектуальная гульня “Беларусь праваслаўная”, прысвечаная 1000-годдзю смерці святога князя Уладзіміра.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды ДУА “СШ №1” — “Першыя”, ДУА “СШ №2” — “Беларусы”, ДУА “СШ №3” — “Унікум” і каманда ДУА “Ліцэй” — “Светач”.
Паводле правілаў гульні ў першым туры “Штурм” прынялі ўдзел усе чатыры каманды, а ў фінальны тур “Турнір” выйшлі мацнейшыя — каманды “Першыя” і “Светач”. У выніку перамогу святкавала каманда СШ №1 — “Першыя”.
Таксама была арганізавана выстава насценгазет вучняў школ — “Пакроўскаму храму — 130 гадоў!”. Дыплом за лепшую насценгазету быў уручаны творчаму калектыву трэцяй гарадской адзінаццацігодкі.
Усе ўдзельнікі гульні атрымалі дыпломы і абразы, а пераможцы — памятныя падарункі.
Юлія ПЕТРУСЕВІЧ.
На здымку:
моманты гульні
“Беларусь праваслаўная”.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top