Менш людзей звяртаецца — меншае праблем

Менш людзей звяртаецца — меншае праблем

КГК

За дзевяць месяцаў сёлетняга года ў Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці паступіла 850 зваротаў, што на 6,1% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага. Павялічылася колькасць іх да кіраўніцтва і кіруючых асобаў Камітэта пад час асабістых і выязных прыёмаў, а таксама пры правядзенні “прамых тэлефонных ліній”. Так, да спецыялістаў звярнулася 409 чалавек, што больш на 9,7% у параўнанні з леташнім адпаведным часам.
Сёлета праведзена 36 “прамых тэлефонных ліній”, на якія паступіла 45 званкоў, а пад час выязных прыёмаў мелі зносіны з кіраўніцтвам і начальнікамі структурных падраздзяленняў 75 чалавек, прынята 12 пісьмовых зваротаў. Пры правядзенні выязнога прыёму 22 ліпеня старшынёй Камітэта Д.В.Баско ў Маларыцкім райвыканкаме паступіў зварот аб прадаўжэнні (пераразліку) крэдытнай лініі ў рамках заключанага з ААТ “АБ Беларусбанк” дагавора для заканчэння будаўніцтва жылога дома. Прычынай хваляванняў заяўляльніка з’явілася адмова райвыканкама і банка ва ўзгадненні дадзенай працэдуры ў сувязі з тым, што зацікаўленымі не пададзены поўны пакет дакументаў. Праз два дні пасля скаргі сітуацыя змянілася: быў прадоўжаны тэрмін дзеяння дагавора і ажыццёўлены пераразлік крэдытнай лініі.
У верасні Камітэтам праведзена “прамая тэлефонная лінія” на тэму “Дзяржаўная падтрымка асабістых падсобных гаспадарак пад час уборкі вырашчанай сельскагаспадарчай прадукцыі”. На яе пазванілі 8 чалавек. У цэлым, найбольш зваротаў паступае ад грамадзян Брэста, Пінска, Баранавічаў, з раёнаў — са Столінскага, Лунінецкага, Баранавіцкага, Іва-цэвіцкага, Пінскага і Брэсцкага. Большасць іх датычыцца пытанняў дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, грама-дзянска-прававых адносін, камунальна-бытавога абслугоўвання і добраўпарадкавання, працы і заработнай платы, а таксама жыллёвых пытанняў, парушэнняў у рабоце кіраўнікоў арганізацый.
У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам сёлета зменшылася больш чым у 2,5 раза колькасць зваротаў наконт змяншэння кошту жылога памяшкання пры прыватызацыі. Так, за 9 месяцаў сёлета ў Камітэт было 28 зваротаў, а ў 2014 годзе за такі ж перыяд — 71. Тым не менш, тэма застаецца актуальнай.
Па-ранейшаму ёсць пытанні ў людзей і да дзейнасці органаў выканаўчай улады. Іх сёлета было 57, што крыху больш, чым летась за такі ж перыяд.
Паводле звестак, выкладзеных у зваротах у Камітэт, праведзена 17 праверак. 35 кіруючых і 8 юрыдычных асобаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на агульную суму 78646 тысяч рублёў, 51 чалавек панёс дысцыплінарную адказнасць, адна асоба вызвалена ад займаемай пасады.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top