Гудел Покровский кирмаш

Гудел Покровский кирмаш

Гудзеў Пакроўскі кірмаш
У суботу, 9 кастрычніка, на цэнтральнай плошчы горада адбыўся Пакроўскі кірмаш, які, відаць, чакалі з нецярплівасцю жабінкаўцы. Сабралася шмат і пакупнікоў, і вытворцаў розных тавараў і прадукцыі.
Жабінкаўскае райспажыўтаварыства арганізавала некалькі гандлёвых кропак з вопраткай, бялізнай, пасцельнымі рэчамі, гарачым харчаваннем. Прадстаўнікі брэсцкіх гандлёвых арганізацый прапаноўвалі абутак і адзенне для дарослых і дзяцей. Прадпрымальнікі гандлявалі свежым мясам, каўбасой, бакалейнымі таварамі. Пчаляр з Хмелева не паспяваў падносіць новыя і новыя слоікі духмянага мёду.
Дачнікі маглі набыць саджанцы маліны, яблынь, груш, персікаў, нектарынаў, абрыкосаў, алычы ад розных сельскагаспадарчых арганізацый. Прыхільнікі чароўнасці і экзотыкі куплялі гаршэчныя хрызантэмы, дэкаратыўныя туі і іншыя расліны ў вазонніцах.
Безумоўна, найбольш людна было там, дзе можна было купіць агародніну і садавіну, кіраваліся туды дзеля запасаў на зіму. У дастатку было  бульбы, морквы, капусты, буракоў, цыбулі, яблыкаў. Людская мітусня і доўгія чэргі не палохалі пакупнікоў, якія ведалі — хопіць усім.
Вера ДОРОЖЕНКОВА
На здымку: Пакроўскі кірмаш ў Жабінцы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top