Untitled-13130-ым угодкам прысвячаецца

Сёлета ў Свята-Пакроўскім храме Жабінкі адзначаецца паважаны юбілей — 130-годдзе з дня заснавання царквы. Да гэтай даты прайшлі здымкі дакументальнай кінастужкі, у якой распавядаецца пра гістарычны шлях і сённяшняе жыццё храма і яго прыхода. У ролі аператара выступіў Павел Ядрэўскі, у здымках паўдзельнічалі настаяцель Свята-Пакроўскай царквы, дабрачынны Жабінкаўскай акругі айцец Сергій Петрусевіч, клірык гэтага храма айцец Андрэй Петрусевіч, прадстаўнікі моладзевага брацтва, сястрынства, царкоўны і дзіцячы хары, іншыя вернікі. Прэм’ерны паказ стужкі будзе прыўрочаны да юбілею і адбудзецца пад час святочнага канцэрта, запланаванага на 15 лістапада ў гарадскім Доме культуры.

Цяжкавагавікі
ў парушальніках

За дзевяць месяцаў супрацоўнікамі аддзела вагагабарытнага кантролю філіяла Транспартнай інспекцыі Брэсцкай вобласці сумесна з супрацоўнікамі КП-ПВГК “Федзькавічы” праверана 12049 транспартных сродкаў, якія выконвалі ўнутрырэспубліканскія і міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў. Паводле вынікаў раптоўных тэматычных аператыўных праверак было прыцягнута да адказнасці 2477 вадзіцеляў, у дзяржаўны бюджэт даналічана больш як 4,38 млрд. рублёў. “Гэтыя лічбы сведчаць пра тое, што кіроўцы ігнаруюць розныя заканадаўчыя патрабаванні, — сказаў начальнік КП-ПВГК “Федзькавічы” Васіль Галюнчык. — Найбольш парушэнняў адзначаецца пры кіраванні цяжкавагавымі і буйнагабарытнымі транспартнымі сродкамі, з якіх спагнана платы за праезд па аўтамабільных дарогах 2,47 мільярда рублёў”.

Бібліятэчныя ўрокі

Цікавыя, пазнавальныя і займальныя мерапрыемствы прайшлі на гэтым тыдні ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. У панядзелак урок бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў “Скарбы роднага слова” для васьмікласнікаў трэцяй гарадской школы правяла бібліёграф ЦРБ Марына Віктараўна Карпішчук. Яна прапанавала ўвазе школьнікаў прэзентацыю “Нашы памочнікі: слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі”, расказала, як правільна імі карыстацца. Затым вучні замацавалі атрыманыя веды, выконваючы практычныя заданні: падабраць сінонімы да слоў, патлумачыць значэнне слова, знайсці звесткі пра тую ці іншую знакамітую асобу.
У сераду на ўроку “Імёны на карце нашага горада” дзесяцікласнікі СШ №3 паглыбілі веды пра М.П.Кароткіна, Л.А.Базанаву, В.Я.Сахарчука, М.Я.Германовіча, А.Д.Дзмітрука, А.І.Жмаева і іншых дзеячаў, чые імёны носяць вуліцы Жабінкі. Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі загадчык аддзела абслугоўвання, інфармацыі і МБА Алена Лявонцьеўна Бельская і бібліятэкар Юлія Генадзьеўна Андрасюк.

“Натхненне” ад Каці Крыўчэні

Доўгае творчае супрацоўніцтва звязвае Жабінкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей у Малых Сяхновічах з аб’яднаннем па інтарэсах “Паслухмяныя вузельчыкі”, што дзейнічае пры раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Аб’яднанне ўзначальвае Т.У.Журомская. Яшчэ на памяці ў жыхароў вёскі і наведвальнікаў музея выстава, арганізаваная яе навучэнцамі і прысвечаная дзівосам веснавой пары. А з 23 кастрычніка дзверы ў музейнай установе расчыніліся перад Кацярынай Крыўчэняй, яшчэ адной навучэнкай Таісіі Уладзіміраўны. Юная ўмеліца дэманструе 25 уласных работ, выкананых у манеры бісерапляцення. Яе персанальная выстава, названая “Натхненне”, будзе працаваць у музеі на працягу месяца.

Мама, мамачка, матуля…

Гэтыя словы можна было пачуць на свяце, якое адбылося ў цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Вучні двух класаў і дашкольнай групы разам з педагогамі старанна рыхтаваліся да яго. Любоў хлопчыкаў і дзяўчынак да сваіх мам увасобілася ў падарунках, зробленыя іх рукамі. Трэба было бачыць, як зіхацелі вочы Максіма Ганчарука, Івана Рыбака, Марыі Прыхожкі, Ганны Ванекі, Валодзі Ботвіча, Дзіяны Чарняўскай і іншых, калі яны танцавалі і гулялі, і як блішчалі кропелькі-слёзкі на тварах матуль у час выступлення іх дзетак (на здымку).
Напрыканцы свята работнікі следчага камітэта начале з кіраўніком Аляксандрам Ціханавічам Дзягелем уручылі ўдзельнікам свята салодкія пача-стункі, а за кубачкам кавы мамы змаглі
абмяняцца сва-імі думкамі і ўражаннямі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top