_DSC2390Аляксей Валер’евіч Казлоў нарадзіўся 15 красавіка 1977 года ў г.Віцебск. Пасля заканчэння Лепельскай сярэдняй школы паступіў у Полацкае медыцынскае вучылішча, затым — у Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Таксама закончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць малады спецыяліст пачынаў галоўным ветэрынарным урачом калгаса “Заря” Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля прахо-джання ваеннай службы ў пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь у 2003-2004 гадах займаў пасаду намесніка начальніка цэха ўзнаўлення статка, потым стаў намеснікам галоўнага ветэрынарнага ўрача РС УПП “Свінакомплекс Барысаўскі” Мінскага раёна. На працягу сямі гадоў загадваў аддзеламі па барацьбе з туберкулёзам і бруцалёзам, а таксама эпізааталогіі ДУ “Брэсцкая абласная ветэрынарная лабараторыя”. Аляксей Валер’евіч працаваў таксама ветэрынарным інспектарам ДУ “Ветэрынарны нагляд” г.Мінск; галоўным ветурачом-дзяржінспектарам, намеснікам начальніка аддзела ветэрынарыі і намеснікам галоўнага дзяржветінспектара камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама.
З 1 кастрычніка назначаны начальнікам установы “Жабінкаўская райветстанцыя”, раённым галоўным урачом, галоўным дзяржінспектарам.
Жанаты. Жонка Марына Анатольеўна працавала на ААТ “Савушкавы прадукт”, цяпер у адпачынку па доглядзе за дзіцём, старэйшы сын вучыцца ў трэцім класе Ракітніцкай сярэдняй школы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top