У Беларусі будзе забяспечана далейшае стабільнае развіццё

У Беларусі будзе забяспечана далейшае стабільнае развіццё

210084-05Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка правёў нараду па актуальных пытаннях развіцця краіны.

Працаваць па-старому будзе немагчыма

Фармулюючы мэту і сэнс нарады, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з 1 студзеня пачынаецца новы пяцігадовы перыяд, і ён павінен адрознівацца ад іншых сваёй навізной.
«Асабліва гэта датычыцца ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Бяспекі, сілавых структур. Аб галінах улады я ўжо сказаў. Па-старому працаваць будзе немагчыма, і не толькі таму, што гэтага ад нас патрабуе час, перш за ўсё, гэтага ад вас буду патрабаваць я», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Ён сказаў, што асаблівая ўвага разам з членамі ўрада будзе ўдзелена губернатарам. «Таму што самае галоўнае пытанне, ад якога залежыць суверэнітэт і бяспека краіны, — гэта эканоміка. А эканомікай у краіне займаюцца ўрад, губернатары і падпарадкаваныя ім структуры», — адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Людзі скардзяцца на чыноўніцкую фанабэрыю

Аляксандр Лукашэнка перасцерагае чыноўнікаў ад фанабэрыі і непаважлівага стаўлення да людзей.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што не хоча згуляць на папулізме, які павінен быць поўнасцю выключаны з палітыкі. Людзі чакаюць змяненняў да лепшага.
Паводле яго слоў, «галоўнае — жыццёвы ўзровень павінен расці». Тыя, хто выбіраў Прэзідэнта, разлічваюць на павышэнне свайго жыццёвага ўзроўню. «Я не кажу якім чынам. Усе вы павінны даць людзям работу і запатрабаваць за прадукцыйнасць працы», — адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Урад павінен удзяліць увагу пытанням цэнаўтварэння

«Людзі вельмі незадаволены сістэмай цэнаўтварэння, і яны маюць рацыю», — сказаў Прэзідэнт.
«Возьмем адно пытанне, хто ў выніку гэтага цэнаўтварэння, а яно звычайна вядзе да росту цэн (асабліва, калі гэта бескантрольна), кладзе асноўныя даходы і грошы ў кішэнь. Вытворца? Як жа. Тыя, хто вырабляе тавары, атрымліваюць мізэрны прыбытак. А тыя, хто потым працуе з гэтым таварам, атрымліваюць шмат незаробленых грошай», — канстатаваў Кіраўнік дзяржавы.

На кантролі — экспарт прадукцыі

«Вельмі важным з’яўляецца пытанне росту вытворчасці і ў сувязі з гэтым — экспарту выпускаемай прадукцыі. Патрабую ад вас у гэты крызісны час распісаць літаральна «паштучна», калі хочаце, кожны трактар, аўтамабіль, кілаграм мяса і малака і вызначыць, куды мы іх будзем пастаўляць, хто адказны, — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. — Кантроль — штоквартальны, па некаторых пазіцыях — штомесячны».
Кіраўнік дзяржавы сказаў, што з банкірамі будзе асобная размова: «З такой цяжкасцю заробленая валюта ідзе на розныя непатрэбныя мерапрыемствы і дробязі і вывозіцца за мяжу». Прэзідэнт лічыць гэта недапушчальным.
«Сёння самы лепшы час для эфектыўнай работы. Вы заўсёды гаварылі, што вельмі высокія цэны на энерганосьбіты і сыравіну, якіх у нас няма. Усё астатняе ёсць — тэхналогіі, дасведчаныя падрыхтаваныя людзі. Сёння цэны на сыравіну самыя нізкія. Вырабляйце і прадавайце», — заявіў Кіраўнік дзяржавы.

Рэформы будуць накіраваны на ўдасканаленне існуючага

Цяпер шмат гаворыцца аб змяненнях і рэформах у краіне. У сувязі з гэтым Прэзідэнт заявіў, што ў Беларусі не будзе рэформ, накіраваных на ломку існуючага парадку.
«Рэфармаваць будзем, удасканальваючы тое, што ёсць, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. — Гэта зусім не значыць, што мы спынімся і застынем. Сістэма толькі тады здольна жыць і выжываць, калі яна пастаянна знаходзіцца ў руху і ўдасканальваецца».
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў: «У нас дастаткова сіл і сродкаў, каб не спыняцца, а ўдасканальвацца».
Прэзідэнт таксама адхіліў прапановы па скарачэнні колькасці працуючых на буйных прадпрыемствах. Паводле яго слоў, да гэтых пытанняў трэба падыходзіць вельмі акуратна і абдумана.

Аб павышэнні пенсійнага ўзросту

Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, некаторыя прапануюць цяпер прыняць рашэнне наконт пенсійнага ўзросту. Прэзідэнт лічыць, што людзі самі павінны вызначыцца, ці неабходна ў бліжэйшы час уносіць такія змяненні.
«Я аб гэтым гаварыў яшчэ ў перадвыбарны перыяд, што пенсійны ўзрост давядзецца павышаць. Нам трэба яго павышаць, але людзі гэтага не хочуць. Таму ў нас у краіне невялікія пенсіі. Мы сёння маем той пенсійны фонд, які маем», — падкрэсліў Прэзідэнт.
На яго думку, у любым выпадку пытанне павышэння пенсійнага ўзросту можа «вырашацца праз людзей».
«Мы ўсюды пішам — дзяржава для народа. Дык давайце слухаць народ», — рэзюмаваў Кіраўнік дзяржавы.

Паператворчасць і бюракратызм — выключыць

«Паператворчасць павінна быць выключана цалкам, — упэўнены Кіраўнік дзяржавы. — Не дай бог, мне паскардзяцца, што хтосьці з вышэйстаячых патрабуе лішняй, незразумела якой інфармацыі або запрашэння да размовы на нарады, часам бескарысныя, крыўдуйце на сябе. Дні вашы ва ўладзе будуць злічаны».
Звяртаючыся да членаў урада, Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў: «Не перашка-джайце людзям працаваць. Гэта датычыцца ўсіх — і ў эканоміцы, і ў дзяржструктурах, і ў праваахоўных органах, а таксама ў арміі. Ніякіх лішніх званкоў, патрабаванняў інфармацыі і лішніх скліканняў у цэнтр для таго, каб правесці нейкія нарады. Наконт гэтага мною прыняты рашэнні і прашу іх выконваць. Нарады — толькі ў пазарабочы час, — запатрабаваў Прэзідэнт. — Лепш едзьце на вытворчасць і там вырашайце пытанні».

Забяспечыць не толькі развіццё, але і захаванне незалежнай Беларусі

Прэзідэнт Беларусі патрабуе вызначыць стратэгічную лінію і дзеянні па далейшым стабільным развіцці краіны.
Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, на разварушванне часу няма. Усе сілы і энергію трэба пераключыць на вырашэнне самых актуальных пытанняў. Менавіта таму на нарадзе былі заслуханы службовыя асобы, якія знаходзяцца на ключавых дзяржаўных пасадах. Галоўным пытаннем абмеркавання быў стан і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Урад прадставіў сваё бачанне далейшага развіцця рэспублікі.
Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, пачатая размова будзе прадоўжана, у прыватнасці, на ўзроўні Прэзідэнта будуць разгледжаны пытанні бяспекі. Акрамя таго, асобная размова адбу-дзецца на ўзроўні Прэзідэнта з кіраўнікамі іншых галін улады.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top