Кім быць, якую прафесію выбраць, якой жыццёвай дарогай крочыць? Гэтыя пытанні паўстаюць перад усімі старшакласнікамі. Для некаторых васьмікласнікаў трэцяй гарадской школы сустрэча з супрацоўнікамі жабінкаўскага РАУС, якая адбылася ў мінулую пятніцу, магчыма, стане лёсавызначальнай.
Аўтар гэтай нататкі разам з начальнікам штаба РАУС Яўгенам Самускевічам расказалі будучым выпускнікам, што трэба ўмець, якімі рысамі характару валодаць, каб паспяхова працаваць у шэрагах ахоўнікаў правапарадку. А займець прафесію можна ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь і Магілёўскім інстытуце МУС Рэспублікі Беларусь. Для больш поўнай інфармацыі школьнікі паглядзелі відэафільм пра быт курсантаў Магілёўскага інстытута МУС. Дарэчы, нашы маладыя супрацоўнікі, якія сёлета папоўнілі калектыў — Дзіна Доста і Ігар Шпудзейка, таксама вызначыліся з будучай прафесіяй менавіта на аналагічнай сустрэчы.
А яшчэ вучням прадэманстравалі ўзбраенне і спецыяльныя сродкі супрацоўнікаў міліцыі. Да радасці юнакоў і дзяўчат, да ўсяго гэтага можна было дакрануцца і нават прымераць (на здымку).
З вуснаў міліцыянераў падлеткі даведаліся, якое пакаранне чакае парушальнікаў правапарадку. Напрыклад, выпітая ў парку бутэлька піва або віна “абыдзецца” штрафам да 8 базавых велічыняў, зачыншчыку сваркі давядзецца “раскашэліцца” на штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў і інш.
На развітанне школьнікі сфатаграфаваліся з супрацоўнікамі аддзела і дамовіліся аб новай сустрэчы.
Алег СМАРШЧОК, намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС у ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.
Фота Святланы БЯЛЯК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.