Байкеры закрылі мотасезон

Байкеры закрылі мотасезон

IMG_6331
Штогод члены брэсцкага мотаклуба “Пасека” пад кіраўніцтвам Вадзіма Сяргеевіча Жэдзіка праводзяць закрыццё мотасезона. Сёлета 150 іх з Брэста, Кобрына, Пружан, Жабінкі і вольныя ездакі на матацыклах сабраліся на гарадской плошчы ля Дома культуры ў Жабінцы. Тут і адбылося закрыццё сезона байкераў. Цікава праводзіліся конкурсы: павольная язда, мотарыбалка, зборка рухавіка, падрыхтоўка колаў да аўтапрабегу. У арганізацыі мерапрыемства і ў конкурсах удзел прынялі таксама работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама, а таксама рокер з Жабінкі Раман Галавенка. На плошчы сабралася шмат гледачоў. Было цікава паглядзець усім на “крутыя” матацыклы.
— Мы за здаровы лад жыцця, — гаварылі многія з байкераў. — Кожную суботу гуляем у футбол, любім хуткую язду.
Пасля конкурсаў у гарадскім Доме культуры адбыўся рок-канцэрт, арганізаваны ўдзельнікамі мерапрыемства.
На здымку: у дзень закрыцця мотасезона ў Жабінцы.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top