Добра мець домік у вёсцы

Добра мець домік у вёсцы

 

IMG_5212 С.П.Чарнак

 

IMG_5199М.В.Шаповіч

IMG_5191Кот-вартаўнік

Праехаць міма гэтага падворка ў Падлессі немагчыма: вабяць яго дагледжанасць, утульнасць і розныя дзівосныя рэчы. Гасцей сустракаюць кот з металу, лебедзі з колавых шын, божыя кароўкі. Ну і, безумоўна, гаспадары: Мікалай Віктаравіч Шаповіч і Сяргей Пятровіч Чарнак.
Гэтая хата — радавое “гняздо” іх жонак: Яніны Іосіфаўны і Сабіны Іосіфаўны, якія ў дзявоцтве насілі прозвішча Мікуц. Зараз гэтыя дзве сям’і жывуць у Брэсце, але даволі часта наведваюцца ў Падлессе.
— Прыязджаць сюды з горада — прастор, прыгажосць, — дзеліцца Мікалай Віктаравіч. — У гарадской кватэры цесна і душна, асабліва летам. А тут вольна дыхаецца. На рыбалку ездзім, грэцкія арэхі пасадзілі, чарэшню, слівы, яблыні. Жонкі нашы завіхаюцца на градках, збіраючы штогод багаты ўраджай. Прыгожыя, рознакаляровыя кветнікі — таксама іх заслуга.
Аднак і мужчыны тут не сядзяць без справы: купілі штыкетнік, ашалявалі дом, раскідалі дрывотню, на яе месцы пабудавалі бунгала. Вароты выгляд псавалі — памянялі, калодзеж не ўпісваўся ў змены — “аздобілі” й яго.
У Мікалая Віктаравіча і Сяргея Пятровіча яшчэ шмат цікавых ідэй, якія яны “падгляд-ваюць” у інтэрнэце і ў знаёмых. У майстравітых руках звычай-ныя рэчы пера-твараюцца ў незвычайныя, галоўнае — мець жаданне і час.
Наталля Валошка.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top