Народжаная пад зоркай кахання

Народжаная пад зоркай кахання

_DSC082914 кастрычніка, калі ў нашай краіне адзначаўся Дзень маці, у ГДК на ўрачыстую цырымонію рэгістрацыі нованароджанай былі запрошаны шчаслівыя бацькі маленечкай Агніі, яе блізкія і родныя.
Пад гукі пяшчотнай музыкі ўваходзяць бацькі Сяргей Валер’евіч і Тамара Уладзіміраўна Дзяругіны. На руках у таты мірна пасапвае дачушка. Маленькая раз-пораз расплюшчвае вачаняткі, здзіўлена паглядае на відэааператара і зноў мірна засынае на моцных татавых руках. Яна яшчэ не разумее, што менавіта дзеля яе сабраліся сябры бацькоў, калегі: сёння яна атрымае першы ў жыцці дакумент — пасведчанне аб нараджэнні. Тата прыкметна хваляваўся, а мама сціпла пасміхалася, калі іх запрасілі паставіць подпісы ў дзяржаўнай кнізе запісу актаў аб нараджэнні.
Госці зычылі маленькай віноўніцы цырымоніі расці шчаслівай, разумненькай, прыгожай, радаваць тату і маму сваімі дзіцячымі “адкрыццямі”.
Дзяругіны маюць вопыт бацькоўства і ведаюць, як няпроста выхаваць чалавека. У іх сям’і падрастае старэйшы сынок Аляксандр, хочацца, каб ён заўжды быў заступнікам і ахоўнікам маленькай Агніі. Сяргея Валер’евіча і Тамару Уладзіміраўну чакае шчасце другі раз бачыць усмешку дзіцяці, пачуць, як скажа першае слова, зробіць першы крок, пойдзе ў першы клас, пачне самастойнае жыццё…
Дзеці — наша радасць, наша шчасце, Божы цуд, вяршыня кахання, будучае і сэнс жыцця. Яны ўпрыгожваюць сем’і, як кветкі. Кожны раз, рэгіструючы нараджэнне дзіцяці, радуюся за бацькоў, у сям’і якіх з’яўляецца немаўлятка. Вось яно — шчасце на руках у матулі: пульхныя шчочкі, маленькія ножкі, бяззубая ўсмешка — усё такое любае і роднае. Цяжка сказаць, хто прыйшоў у гэты свет — вялікі вучоны, мастак, пісьменнік ці артыст. Дакладна вядома толькі адно: дзіця, якога чакалі, вырасце шчаслівым, знойдзе сваё месца ў жыцці.
Галіна АКСЮЦІК, начальнік аддзела загса Жабінкаўскага райвыканкама.
На здымку: маленькая Агнія Дзяругіна атрымлівае першы ў жыцці дакумент.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top