“На крок апярэджвайце выпадак!”

“На крок апярэджвайце выпадак!”

IMG_1225 IMG_6294

Дзяржаўтаінспекцыя Брэсцкай вобласці сумесна з закрытым акцыянерным страхавым таварыствам “Белнафтастрах” з 5 па 30 кастрычніка бягучага года праводзіць месячнік па бяспецы дарожнага руху пад дэвізам “На крок апярэджвайце выпадак!”. Асноўная мэта мерапрыемства — прафілактыка і папярэджанне дарожна-транспартнага траўматызму, прывіццё навыкаў няўхільнага выканання Правілаў дарожнага руху, а таксама недапушчэнне эксплуатацыі транспартных сродкаў без дагавора абавязковага страхавання. Месячнік праходзіць у Брэсце, Кобрыне, Жабінцы, Бярозе, Пружанах, Маларыце, Івацэвічах.
У рамках яго супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з прадстаўнікамі ЗАСТ “Белнафтастрах” праводзяць прафілактычныя акцыі, пад час якіх правяраюць у кіроўцаў наяўнасць дагавора абавязковага страхавання. Калі такі маецца, вадзіцелі атрымліваюць сувенірную прадукцыю. Ім таксама прапануюць запоўніць анкету ўдзельніка акцыі. 30 кастрычніка з 16 да 17 гадзін у прамым эфіры “Радыё Брэст 104.8 FM” у перадачы “Без трывогі на дарозе” гэтыя анкеты будуць удзельнічаць у розыгрышы галоўнага прыза — набору з сумкі-халадзільніка, тэрмаса і пледа. Тады ж будзе разыграны другі прыз: сумка-халадзільнік, тэрмакубак і плед, які атрымае пераможца радыё-sms-віктарыны.
Першая акцыя месячніка “На крок апярэджвайце выпадак!” прайшла 5 кастрычніка ў Брэсце на вуліцы Маскоўская. У ДАІ адзначылі, што наперадзе зімовыя ўмовы, калі аварыйнасць традыцыйна вышэйшая, а значыць страхоўка проста неабходная. Дарэчы, пакаранне аўтаўладальніка за адсутнасць гэтага важнага дакумента — 5 базавых велічыняў, што нямала.
Раённыя акцыі месячніка па бяспецы дарожнага руху адбыліся 9 кастрычніка ў Кобрыне, 12-га — у Жабінцы, 16-га — у Бярозе.
У горадзе-спадарожніку Брэста акцыю праводзілі начальнікі цэнтраў страхавых паслуг ЗАСТ “Белнафтастрах” у г.Брэст С.М.Паўленка і ў г.Жабінка А.А.Пінчук, страхавы агент ЗАСТ “Белнафтастрах” у г.Жабінка І.М.Макарэвіч, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС Р.І.Крупко, інспектар ДПС групы ДПС АДАІ Жабінкаўскага РАУС Я.В.Хілько. Вадзіцелі, якіх спынялі, паказвалі страхоўкі, запаўнялі анкеты і атрымлівалі ў падарунак блакноты і ручкі. Арганізатары мерапрыемства кожнаму жадалі выйгрышу галоўнага прыза і шчаслівай дарогі.
Святлана ПАЎЛЕНКА, начальнік цэнтра страхавых паслуг
ЗАСТ “Белнафтастрах” у г.Брэст.
На здымках: у час акцыі “На крок апярэджвайце выпадак!” у Жабінцы.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top