Накладзены штрафы і ўзбуджаны крымінальныя справы

Накладзены штрафы і ўзбуджаны крымінальныя справы

16big

На калегіі Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці разгледжаны вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, што былі накіраваны на аналіз вытворчасці камбікармоў і эфектыўнасць выкарыстання сродкаў на тэхнічнае перааснашчэнне і мадэрнізацыю на ААТ “Драгічынскі камбікормавы завод” і “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. У выніку праверак на згаданых таварыствах выяўлены факты неэфектыўнага выкарыстання фінансавых сродкаў, што выдзяляліся на правядзенне гэтых работ, адсутнічала пэўная каардынацыя дзейнасці ў павышэнні якасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, не забяспечваўся ў поўнай меры кантроль за захаваннем нормаў заканадаўстваў кіраўнікамі гэтых калектываў.
У выніку парушаліся патрабаванні заканадаўства аб бухгалтарскім уліку, дзяржаўнай статыстыцы, закупках, працы, зваротах з адходамі, зямельнага, знешнеэканамічнай дзейнасці, парадку ўліку каштоўных металаў і іншыя.
Прадпрыемствамі былі прыняты пэўныя меры на ўхіленне выяўленых парушэнняў і недапушчэнне іх у далейшым. На калегіі Камітэту сельскай гаспадаркі і харчавання Брэсцкага аблвыканкама было рэкамендавана прыняць меры для забеспячэння поўнай загрузкі вытворчых магутнасцяў прадпрыемстваў камбікормавай вытворчасці і ўказана на адсутнасць на прадпрыемствах адзіных падыходаў у выпуску збалансаваных па пажыўнасці камбікармоў і зніжэнні іх сабекошту, а таксама фарміраванні цэн на прадукцыю, што рэалізуецца сельскагаспадарчым прадпрыемствам Брэстчыны; на недастатковасць прымаемых мер ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Брэстаблхлебапрадукт” на ўмацаванне фінансава-эканамічнага стану, павышэнне эфектыўнасці работы двух камбікормавых таварыстваў. Прапанавана кампаніі правесці аналіз эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемстваў камбікормавай прамысловасці — удзельнікаў холдынгу. Паводле вынікаў яго ўнесці ў Камітэт сельскай гаспадаркі і харчавання Брэсцкага аблвыканкама прапановы па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці камбікормавай вытворчасці.
Паводле матэрыялаў праверак таварыстваў накладзена адмі-ністрацыйных штрафаў, даналічана падаткаў, сэканомлена дзяржаўных сродкаў, спагнана ў бюджэт 9,8 мільярда рублёў, да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 105 чалавек, паводле фактаў крадзяжу жалезабетонных рашотак у ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” узбуджана дзве крымінальныя справы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top