Аперацыя “Пешаход”

Аперацыя “Пешаход”

i

Нягледзячы на работу органаў унутраных спраў па павышэнні ўзроўню абароненасці насельніцтва ад дарожна-транспартнага траўматызму, абстаноўка на дарогах Берасцейшчыны даволі складаная. Гэта абумоўлена скарачэннем светлавога дня і пагаршэннем умоў надвор’я. Па-ранейшаму асноўнай прычынай гібелі людзей застаюцца наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, у тым ліку не абазначаных у цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі.
За дзевяць месяцаў года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 127 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у выніку якіх 24 чалавекі загінулі, 111 былі траўміраваны, у 27 выпадках пешаходы былі нападпітку.
Асноўныя прычыны ўказаных аварый — знаходжанне на праезнай частцы ў нецвярозым стане, невыкарыстанне флікераў, а таксама пераход аўтадарог у неабсталяваных для гэтага месцах. З мэтай актывізацыі работы па бяспецы дарожнага руху, прафілактыцы і папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў з 16 па 22 кастрычніка на Жабінкаўшчыне праводзіцца спецыяльнае комплекснае мера-прыемства “Пешаход”.
Пра факты знаходжання на праезнай частцы і паблізу ад яе нецвярозых пешаходаў паведамляйце, калі ласка, па тэлефоне 102. Гэтым званком вы можаце захаваць жыццё і здароўе ім, а таксама людзям, што іх акружаюць.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top