“І старасць бывае ў радасць”

“І старасць бывае ў радасць”

IMG_7866IMG_7870

Цукразаводскую бібліятэку ахвотна наведваюць як маленькія чытачы, так і бабулі, дзядулі, валасы якіх упрыгожаны серабрыстымі нітачкамі. Для кожнага наведвальніка мы стараемся падабраць літаратуру па душы.
У бібліятэцы не толькі можна пачытаць новую кнігу ці часопіс, а і абмяняцца навінамі, сустрэцца з цікавымі людзьмі.
Напачатку кастрычніка ў нас ладзілася сустрэча, прысвечаная Дню пажылых людзей “Калі старасць у радасць”. Паклікалі за стол з кубачкам гарачага чаю і саладосцямі нашых самых актыўных чытачоў, якія даўно на заслужаным адпачынку.
Спачатку госці даведаліся пра гісторыю стварэння гэтага свята, колькі доўгажыхароў зарэгістравана ў Беларусі і раёне.
Бабулі і дзядулі ахвотна дзяліліся сваімі ўспамінамі, вярнуліся ў дзяцінства, маладосць, аповеды падмацоўвалі фотакарткамі з сямейных альбомаў, чыталі любімыя вершы.
Напрыклад, былая настаўніца Т.А.Мурашка пранікнёна чытала вершы вядомых паэтаў, а В.Ф.Грынько — рыфмаваныя радкі з уласнага зборніка.
Уважліва слухалі цікавыя аповеды з жыцця, якімі падзяліліся А.П.Бугач, Л.М.Ляўчук, В.М.Зазулька, Г.П.Макушык.
Бібліятэкары Наталля Балюк і аўтарка гэтых радкоў прапанавалі гасцям сустрэчы конкурсы: “Адгадай мелодыю”, “Загадкі-галаваломкі”, “Крылатыя выразы з кінастужак”.
Натхнёныя шчырай гутаркай за круглым сталом, госці сустрэчы прапанавалі сустракацца часцей. Кожны з іх атрымаў ад бібліятэкараў кветкі і падарункі, а таксама пажаданні дабра, здароўя, любові і процьму прыемных уражанняў.
Таццяна НЯМЕНЬШАЯ, бібліятэкар цукразаводскай бібліятэкі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top