Прафесію фармацэўта Наталля Андрэеўна Бугук атрымала ў Магілёўскім медыцынскім фармацэўтычным ву-чылішчы. І вось ужо больш за 40 гадоў працуе па спецыяльнасці ў фармацэўтыцы. Спачатку ў вёсцы Воўчын Камянецкага раёна, затым — на малой радзіме, у Жабінцы, куды ўладкавалася ў 27-ую цэн-тральную аптэку. Калі ў райцэнтры адчынілася ТАА “ПКФ “Белана”, пе-райшла туды. Наталля Бугук расказала, што калектыў у “Белане” зладжаны і добрасумлен-ны, складаецца з трох правізараў і двух фармацэўтаў. Графік працы спланаваны так, каб было зручна насельніцтву. Аптэка працуе без выхадных. Кожны спецыяліст ветлівы з наведвальнікамі. Па камп’ютары заказваюцца лекі.
— Мая праца заключаецца ў тым, каб адпускаць іх па рэцэптах і без рэцэптаў, — гаворыць фармацэўт з вялікім стажам. — Заўсёды магу параіць і падказаць наведвальнікам, што яму лепей набыць.
Высокая адказнасць, акуратнасць і дакладнасць — такія рысы характару ўласцівыя Н.А.Бугук. Людзі ўдзячныя ёй за ветлівае абслугоўванне і высокі прафесіяналізм.
На здымку: фармацэўт аптэкі “Белана” Н.А.Бугук за працай.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.