Не прамяняе Сакі на брэсцкія гмахі

Не прамяняе Сакі на брэсцкія гмахі

IMG_9974 IMG_5243

Мы прывыклі да таго, што звычайна жанчыны разводзяць кветнікі і ствараюць утульнасць на падворку. Аднак, з любога правіла ёсць выключэнні. Кветнік, драўляны мосцік і фантан, што радуюць вока сваёй прыгажосцю на падворку на вуліцы Цэнтральная, 59а ў вёсцы Сакі Жабінкаўскага раёна, — справа рук 19-гадовага Максіма Амелянчука. Хлопец вучыцца на трэцім курсе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “інжынер-будаўнік”. Яго любоў да канструявання і творчых заняткаў бярэ свае вытокі з дзяцінства.
Жыве Максім з бацькамі Святланай Фёдараўнай і Уладзімірам Пятровічам, малодшым братам Багданам і бабуляй Ганнай Паўлаўнай. Менавіта бабуля і “падкідвае” ідэі, а ўнук ператварае іх у рэальнасць. Разам з Ганнай Паўлаўнай Максім пасадзіў увесну астры, аксаміткі, гваздзікі, ружы, цыніі, петуніі, улетку іх палоў, а восенню сабраў насенне. Хлопец не цураецца ніякай працы, не дзеліць яе на мужчынскую і жаночую.
А яшчэ Максім Амелянчук прызнаецца, што любіць сваю родную вёску і марыць пабудаваць тут уласны дом.
— Сакі — вёска перспектыўная, прыгожая, — кажа юнак. — Не за гарамі яе газіфікацыя. Тут шмат моладзі і зусім нясумна.
Наталля ВАЛОШКА.
На здымках: Максім Амелянчук у кветніку, пасаджаным уласнымі рукамі; крыху фантазіі — і са звычайных рэчаў атрымаўся фантан.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top