І добрае слова, і песня, і падарунак
1 кастрычніка, па добрай традыцыі, ужо не першы год адзначаецца свята людзей, скроні якіх пасерабрыў час. Арганізатарамі яго сёлета былі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і праўленне раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”.
На мерапрыемства, якое праводзілася ў гарадскім Доме культуры, сабраліся інваліды шаноўнага ўзросту. Яго адкрыла старшыня праўлення раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” В.М.Струк. Яна шчыра павіншавала віноўнікаў урачыстасці са святам, пажадала здароўя, цярпення ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, паважлівых адносін дзяцей, унукаў, выказала такую думку, што дажыць да старасці не такая ўжо й вялікая навука, трэба ўмець быць старым, умець дастойна перажываць адзіноцтва.
Добрае слова людзям састарэлага веку гаварыла таксама начальнік упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны Любоў Фёдараўна Селівонік, у прыватнасці, падзякавала за ўклад, які ўнесла старэйшае пакаленне ў развіццё і ўмацаванне культурна-эканамічнага жыцця Жабінкаўшчыны і пажадала, каб іх заўсёды атуляла цяпло блізкіх людзей, каб у доме былі спакой і згода.
Ветэраны-спевакі хору “Тонус” клуба “Мае гады — маё багацце”, што працуе пры цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, прапанавалі песенна-жартоўную кампазіцыю, якая прыйшлася да спадобы кожнаму, хто быў у зале.
Працягам мерапрыемства стала акцыя “Нізка вам пакланіцца хочам”, у час якой былі развезены прадуктовыя наборы: 16 у Глыбокаўскую бальніцу сястрынскага догляду, 40 — інвалідам з парушэннем апорна-рухальнага апарата, якія падрыхтавалі ў раённым таварыстве інвалідаў на дабрачынныя грашовыя ахвяраванні, што выдзеліў хмелеўскі мужчынскі манастыр. За гэта ім шчыры дзякуй ад арганізатараў мерапрыемства.
Л.ВОЛЬЧЫК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.