Прыгажосць Божага свету

Прыгажосць Божага свету

27 снежня у Свята-Пакроўскiм храме г.Жабiнка свяшчэннiк Сергiй Петрусевiч уручыў пiсьмовыя падзякi Епiскапа Брэсцкага i Кобрынскага Iаaннa вучням дзiцячай школы мастацтваў цэнтра пазашкольнай работы з дзецьмi i падлеткамi, якія прымалі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Прыгажосць Божага свету», якi праходзiў у Брэсце. Асаблiвая ўдзячнасць была выказана педагогам Г.У.Алейнiк, Г.Б.Бяляк, I.У.Рудкоўскай i I.A.Бялавенцавай. Малюнак Маргарыты Марчук «Георгiй Перамоганосец» рашэннем Епархiяльнага журы быў накіраваны на агульнацаркоўны конкурс у Маскву.
Асноўная мэта конкурсу — духоўная асвета, маральнае i патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Як вядома, Праваслаўная Царква заўсёды асаблiва клапацiлася аб выхаваннi чалавека ў духу сапраўдных хрысцiянскiх каштоўнасцей, якiя даюць магчымасць гарманiчна развівацца кожнай асобе, а значыць i стабiльнаму развiццю грамадства у цэлым.
У Пiсьме падзякі кожнаму ўдзельнiку конкурсу Уладыка Iаaнн напісаў: «У конкурсе былі пададзены самые разнастайныя працы, але ўcix ix аб’яднала галоўнае — любоў, з якой яны выкананы… Напярэдадні вялiкага свята — Нараджэння Хрыстова, хачу пажадаць Вам жыць з любоўю да блiжняга, берагчы i шанаваць cвaix бацькоў, старанна вучыцца i цанiць магчымасць набыцця ведаў для самастойнага жыцця, дабрабыту Вам i шчасця».
Праваслаўны прыход Свята-Пакроўскага храма г.Жабiнка далучаецца да вiншавання Уладыкi i жадае маладым талентам натхнення i новых творчых поспехаў. Хай заўсёды Вашы добрыя справы суправаджае Божае благаславенне!
Н.Дулiс, выкладчык Нядзельнай школы Свята-Пакроўскага храма г.Жабiнка.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top