Подготовка к зиме

Подготовка к зиме

Падрыхтоўка да зімы
Падрыхтоўка да асенне-зімовага перыяду характарызуецца напружанай, адказнай работай усіх спажыўцоў цеплавой энергіі і арганізацый, якія забяспечваюць энергіяй. Бесперабойнае, надзейнае энергазабеспячэнне спажыўцоў у гэты час  у многім залежыць ад сучаснай і якаснай падрыхтоўкі цеплавой гаспадаркі і афармлення пашпарта гатоўнасці. Па дадзеных энерганагляду зарэгістравалі пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд 66 спажыўцоў з 93-х, унесеных у раённы графік, і 29 цеплакрыніц з 32-х.
Своечасова і якасна падрыхтавалі свае аб’екты да маразоў і зарэгістравалі пашпарты ў энерганаглядзе раённая бальніца, санаторый “Буг”, камбікормавы і цукровы заводы. Не захоўваюць графік падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду аддзел культуры райвыканкама, ТПРДУП “Желдорсервис”, райсельгастэхніка, СВК “Надзея-АГРА”, “Шпіталі” і “Якаўчыцы”, КУСП “Саўгас “Жабінкаўскі”, Жабінкаўская ПМК-10, некаторыя жыллёвыя кааператывы.
Вопыт работы мінулых гадоў паказаў, што значная колькасць пашпартоў гатоўнасці рэгіструецца напярэдадні ацяпляльнага сезона. Энерганагляд рэкамендуе не адкладваць іх рэгістрацыю і напамінае спажыўцам і ўладальнікам цеплакрыніц (незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай падначаленасці), што не дапускаецца выдача пашпартоў пасля 15 кастрычніка.
У адпаведнасці з артыкулам 20.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь непрыняцце мераў падрыхтоўкі абсталявання для работы ў асенне-зімовы перыяд караецца штрафам у памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да ста, а на юрыдычную асобу — да пяцьсот базавых велічынь.
У.ДАНІЛЮК, дзяржаўны інспектар энерганагляду.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top