Паважаныя землякі!

Паважаныя землякі!

vybory-prezidenta211 кастрычніка 2015 года ў адпаведнасці з дзеючай Канстытуцыяй адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта — найважнейшая палітычная кампанія ў жыцці нашай краіны. Мы будзем выбіраць не толькі Прэзідэнта. Фактычна мы, усё разам, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, будзем выбіраць далейшы шлях развіцця краіны, будучыню кожнага з нас, нашых дзяцей і ўнукаў. Таму ўдзел у выбарах — грамадзянскі абавязак усіх жыхароў Беларусі.
Наша краіна падыходзіць да чарговых прэзідэнцкіх выбараў у стане палітычнай стабільнасці, грамадзянскага міру і міжнацыянальнай згоды. У нас пабудавана вольная незалежная дзяржава, функцыянуе сацыяльна-арыентаваная мадэль дзяржаўнай палітыкі, мы за мір і парадак у краіне. Дынамічна развіваецца сацыяльная сфера: медыцына, адукацыя, культура, спорт. Забяспечваецца выкананне большасці параметраў  прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, ствараюцца новыя вытворчасці, паспяхова працуе сярэдні і малы бізнэс, павялічваецца ўзровень жыцця нашых грамадзян. Мы жывём у міры, і ўсё гэта — заслуга нашага народа.
Свой унёсак у дасягненні краіны ўносяць і працаўнікі Жабінкаўскага раёна. За апошнія гады папрыгажэў  наш горад. Чысціня, утульнасць і спакой акаляюць яго жыхароў і госцяў. Развіваюцца нашы вёскі, стабільна працуюць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, з году ў год дасягаючы высокіх паказчыкаў. Нягледзячы на жорсткую ўзаемазалежнасць глабальнай сусветнай эканомікі, у нас будуюцца новыя жылыя дамы, рэканструююцца аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння.
Да сённяшняга дня шматлікія выбаршчыкі ўжо вызначыліся, за каго з чатырох прэтэндэнтаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь яны аддадуць свой голас. Спадзяемся, што гэты кандыдат  будзе валодаць усімі неабходнымі для кіраўніка дзяржавы  якасцямі: дзяржаўнай і палітычнай мудрасцю, прафесіяналізмам,  жыццёвым вопытам, ведамі, і забяспечыць далейшы рух Беларусі наперад, захавае яе духоўна здаровай, эканамічна магутнай, па-экалагічнаму чыстай, стабільнай і мірнай.
Заклікаем вас праявіць грамадзянскую свядомасць —  прыйсці 11 кастрычніка 2015 года на свае выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за будучыню Рэспублікі Беларусь!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top