Всемирный день почты

Всемирный день почты

Расшыраем сферу паслуг
9 кастрычніка — знамянальны дзень у жыцці паштовых служачых усіх краін свету — сусветнае паштовае таварыства святкуе Сусветны дзень пошты. Краіны, якія ўваходзяць у Сусветны паштовы саюз, утвараюць адзіную паштовую прастору і самую буйную фізічную сетку дастаўкі ва ўсім свеце.
Надзейная паштовая сетка дазваляе ўстанавіць кантакты з любым чалавекам, які пражывае ў блізкім і далёкім замежжы, ці-то буйны горад ці маленькая вёсачка і для большасці людзей з’яўляецца адзіным сувязным звяном са знешнім светам. Эфектыўная работа паштовых службаў для прадпрыемстваў — важны сродак рэкламы і дастаўкі іх прадукцыі.
Беларуская пошта — паўнапраўны ўдзельнік сусветнага паштовага таварыства, яна ўносіць свой уклад у развіццё міжнароднай паштовай сеткі. Абмен міжнароднай поштай здзяйсняецца сёння з усімі краінамі свету.
Пошта — самая старажытная і самая шматлікая падгаліна сувязі. Першы ўспамін аб яе паслугах на тэрыторыі краіны датуецца 885-ым годам. Пошта сёння — складаны механізм з разгалінаванай сеткай аддзяленняў, якія аказваюць шырокі спектр паштовых і нетрадыцыйных паслуг. Галоўнымі стратэгічнымі накірункамі ў рабоце з’яўляюцца забеспячэнне фінансавай устойлівасці і прыбытку, укараненне, удасканальванне і развіццё новых паштовых тэхналогій, якія дазваляюць забяспечыць хуткае, якаснае абслугоўванне грамадзян у адпаведнасці з патрабаваннямі і чаканнямі. Поспех пошты залежыць ад удалага сумяшчэння сучасных тэхналогій, сервісу аказваемых паслуг, заваявання рынку новых. Усё гэта напрамую залежыць ад іх якасці.
У склад Жабінкаўскага раённага вузла паштовай сувязі ўваходзяць 16 сельскіх і 2 гарадскіх аддзяленні сувязі. У калектыве працуе 82 паштавіка. Менавіта ад іх прафесіяналізму і адказнасці, энтузіязму і аддачы залежыць вынік нашай работы. Хочацца адзначыць сярод лепшых калектываў аддзяленні паштовай сувязі ў Вежках, Вялікіх Якаўчыцах, Арэпічах, Ракітніцы, Сцяпанках і Сакалове.
Разам з традыцыйнымі паслугамі (прыём, апрацоўка, дастаўка (уручэнне) адрасатам адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі, дробных пакетаў, пасылак, грашовых пераводаў, адпраўленняў ЭКСПРЭС, тэрміновай пошты, “ЕМS”, прыём, распаўсюджванне, экспедзіраванне і дастаўка друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, выплата пенсій і дапамог) пошта аказвае і нетрадыцыйныя (прыём камунальных плацяжоў па прынцыпу адзінага асабовага рахунку, плацяжы мабільных аператараў, паслугі страхавання, прыём плацяжоў у лік пагашэння крэдытаў банкаў, адрасная і безадрасная рассылка рэкламных матэрыялаў, абслугоўванне карпаратыўных кліентаў як у аддзяленнях паштовай сувязі, так і ў офісе карыстальнікаў паштовых паслуг). Акрамя гэтага ў любым аддзяленні паштовай сувязі можна адкрыць дэпазіт, г.зн. адкрыць карт-рахунак і атрымаць банкаўскую пластыкавую картку VISA “Прыорбанк” па праграме “Хуткі дэпазіт” ці MAESTRO “Белгазпрамбанк” па праграме дэпазіт “Надзейны”. Сёння на пошце не засталося паслуг, аказанне якіх не было б звязана з прымяненнем камп’ютарнай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій, што садзейнічае паляпшэнню якасці і хуткасці абслугоўвання кліентаў.
У аддзяленнях паштовай сувязі, размешчаных на тэрыторыі аграгарадкоў, арганізаваны пункты калектыўнага доступу ў сетку інтэрнэт, устаноўлена капіравальная тэхніка, што дазваляе вяскоўцам карыстацца паслугамі, якія былі недаступныя ім раней.
Укаранёна сістэма назірання за рэгіструемымі паштовымі адпраўленнямі, што дазваляе нашым кліентам пасля іх адпраўкі атрымаць на сайце РУП “Белпошта” інфармацыю пра шляхі праходжання, пачынаючы з моманту прыёму да ўручэння.
Дынамічнае развіццё сістэмы безнаяўнай аплаты, рэалізацыя прынцыпу “аднаго акна” ў галіне паштовай сувязі, пастаянная работа ў пошуку і ўкараненні новых форм у абслугоўванні кліентаў сталі асновай для фарміравання сеткі паштовых устройстваў самаабслугоўвання. Плацёжна-даведачныя тэрміналы размешчаны ў двух гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі. З іх дапамогай можна зрабіць усе плацяжы, аформіць падпіску, атрымаць неабходную інфармацыю на ўсе паслугі, якія аказваюць нашы аддзяленні без удзелу аператара. У адзінаццаці аддзяленнях РВПС устаноўлены счытвальнікі банкаўскіх пластыкавых картак.
Напярэдадні нашага свята ў Брэсцім філіяле РУП “Белпошта” прайшоў урачысты сход, прысвечаны Сусветнаму дню пошты, на якім узнагароджвалі лепшых паштавікоў. Сярод іх  — паштальён з Хмелева — Зінаіда Васільеўна Масяйчук, якая ўдастоена Ганаровай граматы Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта”.
Сёння, у гонар нашага свята, у залах гарадскіх аддзяленняў паштовай сувязі г.Жабінка пройдзе расшыраная рэалізацыя маркіраванай, немаркіраванай, філатэлістычнай прадукцыі, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.
Паважаныя калегі, прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды прафесійнага свята. Жадаю ўсім работнікам пошты і іх сем’ям шчасця, любові, ўдачы, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай заўжды побач з вамі знаходзяцца блізкія людзі, якія шчыра раздзеляць радасць вашых поспехаў і дасягненняў. Здароўя вам, міру і дабрыні! Дарагія паштавікі! Дазвольце выказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто сёння працуе на карысць нашай агульнай справы, дзякуй за вашу працу, якую нельга назваць лёгкай.
Л.ЧАЮН, начальнік Жабінкаўскага РВПС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top