Камп’ютары не дайшлі да навучэнцаў

Камп’ютары не дайшлі да навучэнцаў

computer_bigs

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў чарговы раз правёў праверку Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання. У ходзе яе былі выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры правядзенні дзяржаўных закупак, а таксама эфектыў-насці выкарыстання бюджэтных сродкаў.
Трэба аддаць належнае, план прыёму навучэнцаў за перыяд 2012-2015 гадоў ліцэем выконваўся і нават перавыконваўся. Аднак не ўсе пакідалі ўстанову з дыпломамі. Па розных прычынах за гэты перыяд было выключана 53 чалавекі, на ўтрыманне і навучанне якіх было неэфектыўна расходавана 864,5 млн. руб. сродкаў абласнога бюджэту.
На жаль, не знайшла свайго канчатковага карыстальніка (навучэнца) камп’ютарная тэхніка, набытая для папаўнення камп’ютарнага класа ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай развіцця прафесійна-тэхнічнай адукацыі на 2011-2015 гады, якая “асела” ў кабінетах службовых асоб установы. Устноўлены і іншыя парушэнні фінансава-гаспадарчай дзейнасці ліцэя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top