Наперадзе новыя справы

Наперадзе новыя справы

IMG_0924ГА “БРСМ” — безумоўна, арганізацыя, якая аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах самых актыўных, мэтанакіраваных, таленавітых хлопцаў і дзяўчат. Аб тым, чым жывуць у Год моладзі сябры Жабінкаўскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” папрасіла расказаць першага сакратара райкама Вольгу Плавух.
— Сёлета жабінкаўская моладзь удзельнічала ў шматлікіх мерапрыемствах і акцыях, прымеркаваных да чарговай гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Вялікай Перамогі над фашызмам, іншых. Гэта раённыя этапы ўсебеларускіх акцый “За любімую Беларусь!”, турніры ў валейболе і міні-футболе. Цікавасць выклікалі ў маладых людзей мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Васіля Дудара і Валерыя Мігеля. “Мы — грамадзяне Беларусі!”, акцыя, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Беларусі; расійскі праект “Дзякуй за Перамогу!”; адкрыты дыялог “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”; акцыі “Абавязак” па доглядзе за помнікамі і месцамі захавання загінулых воінаў; “За любімую Беларусь”. У рамках апошняй кожны актывіст раённай арганізацыі змог накіраваць валянцінку свайму куміру з пажаданнямі любімаму беларускаму музыканту, артысту, спартсмену, мастаку, вучонаму і г.д.
— Вольга Міхайлаўна, у райкаме ГА “БРСМ” вы ўжо больш чым год. Люты 2014-га — гэта ваш “старт”. Што было для вас баявым хрышчэннем?
— Я думаю, што акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”. Мерапрыемства сур’ёзнае і маштабнае. Давялося разбірацца з моладзевай палітыкай, за перыяд, калі я яшчэ не працавала тут. Але гэта быў добры штуршок, адразу высветліла спецыфіку працы. Я стараюся выкарыстоўваць у сваёй рабоце ўсё лепшае, што было ў камсамольскім руху ў маіх папярэднікаў. Многія пачынанні іх развіваю, імкнуся прыдумваць нешта новае.
— У апошнія гады ў нашай краіне адроджаны студэнцкія атрады. Чым адметны быў працоўны семестр у жабінкаўскай моладзі?
— У шэрагах раённай арганізацыі цяпер каля адной тысячы чалавек. У асноўным гэта школьнікі (звыш 700 чалавек), астатнія — працоўная моладзь. Самая вялікая арганізацыя ў нас з ліку працуючых у Жабінкаўскай дыстанцыі пуці — 42 чалавекі.
Усяго ў раёне 49 пярвічак. У летні перыяд сёлета вялася работа паводле індывідуальнага працаўладкавання юнакоў і дзяўчат, у тым ліку і ў студэнцкія атрады. Дагаворы на стварэнне студэнцкіх атрадаў былі заключаны з СВК “Рагазнянскі” і “Вазнясенскі”, ПУАП “Азяты”, ААТ “Жабінкаўскі”, “Ракітніца” і “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. Трохбаковая дамова на індывідуальнае працаўладкаванне была заключана з упраўленнем працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва і аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама на 40 чалавек. Інфармацыя аб вакансіях на працаўладкаванне была размешчана на сацыяльнай старонцы “Укантакце” (афіцыйная група Жабінкаўскага райкама “БРСМ” “Моладзь Жабінкаўшчыны”), а таксама на сайце Брэсцкага абласнога камітэта. Падрыхтавалі інфармацыйную прадукцыю ў выглядзе плакатаў, лістовак, календароў. Пакінуць заяву на працаўладкаванне можна было ў штабе працоўных спраў нашага райкама і на рэспубліканскім інтэрнэт-партале “Моладзь Беларусі”.
— Вольга Міхайлаўна, раскажыце пра асноўныя дасягненні жабінкаўскай моладзі, яе перамогі.
— Актыў Жабінкаўскай раённай арганізацыі ўдзельнічаў у абласным адборачным этапе конкурсу маладых выканаўцаў, у фестывалі “Моладзь — за саюзную дзяржаву”, у абласным конкурсе патрыятычнай песні “Рэха Перамогі”, прысвечаным 70-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам. Актыўнасць і добрыя справы моладзі адзначаны ўзнагародамі. Граматамі абласнога грамадскага аб’яднання “БРСМ” узнагароджаны за асабісты ўклад у рэалізацыю ідэй Юрый Бобрык; за асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі Алёна Акуліч. Аляксандра Мартынчук паспяхова выступіла ў песенным конкурсе “Марафон мужнасці” і адзначана граматай абласнога камітэта ГА “БРСМ”. Нашых юнакоў і дзяўчат трэба зацікавіць, падштурхнуць да ўдзелу. Невядома, колькі талентаў яшчэ не выяўлена ў раёне. І іх, як клад, трэба знайсці і адшліфаваць, каб засвяціліся на ўсю моц.
— А якія новыя праекты, акцыі запланаваны ў раёне на бліжэйшы час?
— У Год моладзі стараемся выкарыстоўваць такія формы арганізацыі мерапрыемстваў, якія цяпер цікавыя юнакам і дзяўчатам. У верасні прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 95-годдзю моладзевага руху ў Беларусі, а таксама акцыя “У школу з добрым сэрцам” і сельскагаспадарчы праект “Уладар вёскі”. У кастрычніку плануем правесці дабрачынную акцыю да Дня пажылых людзей, у лістападзе — дабрачынны марафон “Усе фарбы жыцця для цябе”, у снежні — акцыю “Моладзь супраць наркотыкаў”, але гэта не ўсё. Жабінкаўскіх маладых людзей чакаюць іншыя захапляльныя мерапрыемствы.
— Вольга Міхайлаўна, чаго б вы хацелі дабіцца ў жыцці?
— Кожны малады чалавек павінен да нечага імкнуцца. У мяне пакуль няма канкрэтна абазначаных мэтаў. Але я ведаю, што трэба ўдасканальвацца, пастаянна пазнаваць нешта новае, вучыцца. Цяпер для мяне важна, каб работа была цікавай і не ператварылася ў руціну. Галоўнае, каб падабалася тое, чым займаешся. Да гэтага я імкнуся.
— Што б вы пажа-далі ветэранам камса-мольскага руху і сёлетнім сябрам гэтай грамадскай арганізацыі?
— Камсамольскага запалу, энергічнасці, моцнага здароўя. Я пераканана, што мы самі можам вырашыць многія пастаўленыя задачы. Тым болей, што ў моладзі ёсць прыклад старэйшага пакалення — камсамольцаў, якія будавалі краіну сваімі рукамі, — узводзілі гарады і асвойвалі цаліну. Наперадзе многа спраў, якія дадуць магчымасць моладзі Жабінкаўшчыны і рэалізавацца, і выбіраць, і дзейнічаць.
Інтэрв’ю правяла Лідзія БАРАДЗІНА.
На здымку: Вольга Плавух.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*