Да ўвагі выбаршчыкаў!

Да ўвагі выбаршчыкаў!

vybory-prezidenta2Участковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь участкаў для галасавання Жабінкаўскага раёна працуюць па наступным графіку:
з 28 верасня па 2 кастрычніка, 5 кастрычніка 2015 г. —
з 17.00 да 19.00 (участкі №№ 1-6), з 15.00 да 17.00
(участкі №№ 7-19),
3 кастрычніка 2015 г. — з 12.00 да 14.00;
з 6 па 10 кастрычніка 2015 г. — з 10.00 да 14.00
і з 16.00 да 19.00,
11 кастрычніка 2015 г. — з 8.00 да 20.00.
У адпаведнасці з артыкулам 21 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь кожнаму жыхару раёна забяспечана магчымасць праверыць, ці ўключаны ён у спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ці правільна ў спісе ўказаны звесткі пра яго.
Выбаршчыкі, якія па стане здароўя ці па іншых уважлівых прычынах не змогуць прыйсці ў памяшканне для галасавання, пісьмова або вусна аж да 18 гадзін 11 кастрычніка 2015 г. могуць звярнуцца ва ўчастковую камісію з просьбай аб арганізацыі галасавання па месцы іх знаходжання ў дзень выбараў (артыкул 54 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Выбаршчыкі, якія не маюць магчымасць 11 кастрычніка 2015 г. знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, маюць права з 6 па 10 кастрычніка з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 прагаласаваць датэрмінова ў памяшканні ўчастковай камісіі (артыкул 53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
У дзень выбараў 11 кастрычніка 2015 г. галасаванне праводзіцца з 8.00 да 20.00.
Выбаршчыкам пры галасаванні неабходна мець пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці іншы дакумент (пасведчанне вадзіцеля, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, пенсійнае пасведчанне (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), студэнцкі білет), для грамадзян, якія страцілі пашпарт — даведку органаў унутраных спраў.
Жабінкаўская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top