Аплата падаткаў — грамадзянскі абавязак кожнага!
Напамінаем грамадзянам, якія маюць ва ўласнасці аб’екты нерухомасці і зямельныя ўчасткі, аб аплаце падаткаў на нерухомасць і за зямлю.
Аплаціць падаткі можна праз банк, аддзяленні пошты ці ў падатковым органе па месцы знаходжання, а таксама безнаяўным шляхам, выкарыстоўваючы банкаўскую пластыкавую картачку, пры дапамозе плацёжна-даведачных тэрміналаў РУП “Белпошта” і інфакіёскаў ААТ “Беларусбанк”.
Па падрабязную кансультацыю можна звярнуцца ў інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне на адрас: г.Жабінка, вул.Кірава, д.47 ці па тэлефонах: 2-52-26, 2-51-96, 2-41-20.
Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 13%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.