Пра такіх людзей, як Надзея Іванаўна Чарота, нярэдка гавораць: “Іх гады — іх багацце”. Адну са старэйшых жыхарак вёскі Агароднікі вельмі паважаюць землякі. Яны гавораць пра Надзею Іванаўну толькі добрыя словы. За свае 85 гадоў яна пражыла нялёгкае, але шчаслівае жыццё. У чым вымяраецца тое шчасце? Яна шматдзетная маці. Нарадзіла і выхавала пяцёра дзяцей — чатыры дачкі і сына. А дзеці ў сваю чаргу падарылі маці васьмёра ўнукаў. Спачатку Надзея Іванаўна працавала даяркай, затым цялятніцай. У яе заўсёды былі высокія надоі малака і высокія прыбаўленні ў вазе цялят. А калі пайшла на пенсію, не засталася без справы, была вартаўніком на ферме ў Агародніках. За сваю шматгадовую і бездакорную працу Надзея Іванаўна мае мноства Ганаровых грамат і падзяк. Цяпер Н.І.Чарота жыве ў сваім доме з дачкой Вольгай, якая даглядае маці і дапамагае ёй у гаспадарчых справах.
На здымку: шматдзетная маці, выдатная працаўніца Надзея Іванаўна Чарота.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.