Прышчэпачная кампанія пачалася

Прышчэпачная кампанія пачалася

18259-injekcia-striekacka-vakcina-vyskum-veda-nestandard2

Захворванне вострымі рэспіра-торнымі інфекцыямі (ВРІ) і грыпам сярод насельніцтва па-ранейшаму застаецца адной з важных медыцынскіх і сацыяльна-значных праблем. У Брэсцкай вобласці штогод грыпам і ВРІ хварэе каля 25% насельніцтва, практычна кожны чацвёрты жыхар.
Асабліва небяспечная гэта інфекцыя з-за вялікай рызыкі развіцця ўскладненняў з боку сардэчна-сасудзістай, цэнтральнай нервовай сістэмы, органаў дыхання і г.д.
Найбольш эфектыўным сродкам прафілактыкі грыпу з’яўляецца вакцынацыя. Прышчэпка забяспечвае надзейную абарону ад вірусаў грыпу, актуальных для эпідэмічнага сезону, які надыходзіць, а таксама зніжае захваральнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Масавая імунапрафілактыка істотна зніжае захваральнасць на грып шляхам фарміравання калектыўнага імунітэту сярод насельніцтва.
Вакцынацыя асабліва рэкамендавана:
— асобам з высокай рызыкай узнікнення ўскладненняў у выпадку захворвання грыпам (людзям старэйшым за 60 гадоў, дзецям ранняга і дашкольнага ўзроста, школьнікам; дарослым і дзецям, якія часта хварэюць на ВРЗ, пакутуюць на хранічныя захворванні);
— асобам, якія па характару сваёй дзейнасці маюць шырокае кола кантактаў (медработнікам, работнікам устаноў адукацыі, сферы сацыяльнага абслугоўвання, транспарту, гандлю і г.д.).
З 26 жніўня 2015 года ў Жабінкаўскім раёне пачалася прышчэпачная кампанія. Закуплена 3045 доз вакцыны “Грыпол плюс” для імунапрафілактыкі за кошт сродкаў прадпрыемстваў, арганізацый, асабістых сродкаў грамадзян.
Вакцына з’яўляецца высока-ачышчаным прэпаратам, добра пераносіцца дзецьмі і дарослымі. Мясцовыя і агульныя рэакцыі на ўвядзенне вакцыны, як правіла, адсутнічаюць ці нязначныя (пачырваненне скуры, адчуванне болю ў месцы ўвядзення вакцыны, вельмі рэдка бывае павышэнне тэмпературы, непрадаўжальны галаўны боль), якія знікаюць самастойна праз 1-3 дні.
Вакцынацыю супраць грыпу праводзяць восенню, каб да пачатку эпідэмічнага сезону ў прышчэпленага чалавека мог выпрацавацца імунітэт.
На працягу 2-3 тыдняў пасля прышчэпкі фарміруецца ахоўны ўзровень антыцелаў супраць вірусаў грыпу, які забяспечвае абарону ад захворвання грыпам на працягу 6-12 месяцаў.
Зрабіць прышчэпку можна ў раённай паліклініцы, кабінет №5 (панядзелак-чацвер з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 16.00, пятніца — з 8.00 да 13.00). Вакцынацыі павінен папярэднічаць медыцынскі агляд, толькі ўрач вызначае, ці няма ў вас супрацьпаказанняў, і накіроўвае на прышчэпку.
Леанід КАРПОВІЧ, загадчык паліклінікі УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top