І падлеткі павінны праходзіць інструктаж

І падлеткі павінны праходзіць інструктаж

16big

Пракуратурай раёна сумесна са спецыялістамі кантралюючых органаў праведзены маніторынг выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах ва ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў частцы захавання працоўных правоў непаўнагадовых у ААТ “Ракітніца”.
У адпаведнасці з Дырэктывай важнейшай асновай забеспячэння грамадскай бяспекі з’яўляецца захаванне патрабаванняў тэхнікі бяспекі, тэхналагічных нормаў вытворчасці, працоўнай і выканаўчай дысцыпліны.
Паводле Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове працы” работадавец абавязаны забяспечыць бяспеку пры эксплуатацыі тэрыторыі, вытворчых будынкаў (памяшканняў), абсталявання, тэхналагічных працэсаў і матэрыялаў, што прымяняюцца ў вытворчасці, хімічных рэчываў, а таксама кантроль за выкананнем і правільным прымяненнем сродкаў індывідуальнай і калектыўнай абароны. Акрамя гэтага, наймальнік абавязаны стварыць на кожным рабочым месцы ўмовы працы, якія адпавядаюць патрабаванням у ахове яе. Дарэчы, дадзеныя патрабаванні ў ААТ “Ракітніца” выкананы не ў поўным аб’ёме.
Пад час праверкі былі выяўлены наступныя парушэнні: непаўнагадовыя рабочыя А.Трацюк, К.Кавальчук і К.Чучко знаходзіліся на працоўным месцы без спецадзення, а таксама згаданыя падлеткі не прайшлі пярвічны інструктаж у ахове працы.
У сувязі з тым, што выяўленыя парушэнні працоўнага заканадаўства насілі яўны характар і наносілі шкоду правам і законным інтарэсам непаўнагадовых, в. а. пракурора на адрас дырэктара ААТ “Ракітніца” ўнёс прадпісанне на ўхіленне парушэнняў, а таксама афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні паўторнага здзяйснення яго. Акрамя таго, паводле пастановы
в. а. пракурора, кладаўшчык І.Лепская за здзяйсненне дысцыплінарнай правіннасці, што прывяла да парушэння заканадаўства ў ахове працы і тэхніцы бяспекі, прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці — вымовы.
Таццяна ЖАРЫНАВА, памочнік пракурора раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top