Лідары раённага спаборніцтва

Лідары раённага спаборніцтва

 

Райвыканкам разгледзеў вынікі раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2015 годзе і прызнаў пераможцамі:
— сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія забяспечылі найлепшыя паказчыкі ў вытворчасці збожжа, эфектыўнае вядзенне сельгасвытворчасці
першае месца — СВК “Вазнясенскі”. Калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай Жабінкаўскага райвыканкама і грашовай прэміяй 10,8 млн. руб., у тым ліку кіраўніку 10% ад сумы,
другое месца — СВК “Хмелева”. Калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай Жабінкаўскага райвыканкама і грашовай прэміяй 9 млн. руб., у тым ліку кіраўніку 10%;
— сярод старшых камбайнераў
першае месца — Валерый Аляксеевіч Дзямідчык з СВК “Вазнясенскі” (камбайн КЗС-1218, намалот на ўмоўны камбайн 1357 тон). Ён прэміяваны 1620 000 руб.,
другое месца — Сяргей Іванавіч Андрасюк з ПУАП “Азяты” (камбайн КЗС-10К, намалот на ўмоўны камбайн 1317 тон). Прэмія — 1260 000 руб.,
трэцяе месца — Мікалай Пятровіч Ляўчук з СВК “Маціевічы” (камбайн КЗС-1218, намалот на ўмоўны камбайн 1299 тон). Прэміяваны — 1080 000 руб.;
— сярод камбайнераў
першае месца — Дзмітрый Валер’евіч Дзямідчык з СВК “Вазнясенскі” (прэмія 1260 000 руб.),
другое месца — Віктар Васільевіч Петрык з ПУАП “Азяты” (прэмія 1080 000 руб.),
трэцяе месца — Аляксандр Мікалаевіч Ляўчук з СВК “Маціевічы” (прэмія 900 тыс. руб.);
— сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія перавозілі збожжа ад камбайнаў
першае месца — Віталь Мікалаевіч Здзярук з СВК “Рагазнянскі”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 35071 перавёз 1108 тон умоўнай колькасці збожжа (грашовая прэмія 1260 000 руб.),
другое месца — Аляксандр Уладзіміравіч Плечка з ААТ “Ракітніца”, які на ГАЗ-САЗ 35071 перавёз 1010 тон умоўнай колькасці збожжа (грашовая прэмія 1080 000 руб.),
трэцяе месца — Віктар Уладзіміравіч Горб з ААТ “Ракітніца”, які аўтамабілем МАЗ-555102 перавёз 770 тон умоўнай колькасці збожжа (грашовая прэмія 900 тыс. руб.);
— сярод калектываў збожжаачышчальна-сушыльных комплексаў альбо зернесушылак, што стаяць асобна, якія дабіліся максімальнай умоўнай колькасці апрацаванага збожжа, алейнага насення рапсу на адну ўмоўную сушылку з улікам тэрміну яе эксплуатацыі пры высокай якасці работ
першае месца — Аляксандр Міхайлавіч Дырман з СВК “Хмелева” (умоўная колькасць апрацаванага збожжа 6130 тон), грашовая прэмія 1080 000 руб.,
другое месца — Аляксей Аляксеевіч Садаўнічык і Васіль Іванавіч Пілінкевіч з СВК “Вазнясенскі” (умоўная колькасць апрацаванага збожжа 5880 тон), грашовая прэмія 900 тыс. руб.
Прызнаны пераможцамі ў раённым спаборніцтве сярод моладзевых экіпажаў Генадзь Мікалаевіч Царук і Максім Мікалаевіч Кавальчык з СВК “Маціевічы”, якія КЗС-1218 намалацілі 1157 тон на ўмоўны камбайн. Сярод маладых вадзіцеляў пераможца Аляксандр Іванавіч Дзянішчыч з СВК “Хмелева”, які МАЗам 555142 перавёз 465 тон умоўнай колькасці збожжа. Ім будуць уручаны падарункі за кошт сродкаў раённага бюджэту, прадугледжаных на арганізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі.

царук и ковальчык(моладзевы экіпаж Генадзя Царука
і Максіма Кавальчыка з СВК “Маціевічы”)

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top