Карысных доз алкаголю няма

Карысных доз алкаголю няма

55eb97f9e727c_o

Праблема п’янства і алкагалізму застаецца адной з самых сацыяльна значных і актуальных для краіны. Алкаголь ці этылавы спірт з’яўляюцца наркатычным ядам, дзейнічаюць перш за ўсё на цэнтральную нервовую сістэму. Доза 7-8 грамаў чыстага спірту на 1 кілаграм цела з’яўляецца смяротнай для чалавека. Статыстыка сведчыць, што працягласць жыцця людзей, якія п’юць, скарачаецца ў сярэднім на 15 гадоў. Прыкладна палова ўсіх дарожных здарэнняў адбываецца ў нецвярозым стане. Алкагалізм рэзка зніжае жыцці.
Цяпер вучонымі даказана, што няма бяспечных, а тым больш карысных доз алкаголю: 100 грамаў гарэлкі знішчае 7,5 тысячы клетак галаўнога мозгу, што актыўна працуюць.
Асноўнымі сімптомамі хранічнага алкагалізму з’яўляюцца: развіццё псіхічнай залежнасці, пры гэтым страчваецца колькасны кантроль за выпітай дозай і патрэба ў алкаголі робіцца назойлівай паталагічнай цягаю. Разам з павелічэннем дозы, часцей ужываецца алкаголь.
Абсалютным супраць-паказаннем для піцця спіртных напояў нават у малых дозах з’яўляюцца нервова-псіхічныя захворванні, траўмы, кантузіі, ушыбы галаўнога мозгу, вострыя захворванні нырак і печані, цукровы дыябет, цяжарнасць, падлеткавы ўзрост да 18 гадоў.
Галоўныя прычыны смерці тых, хто злоўжывае алкаголем, — няшчасныя выпадкі і траўмы. Хворыя на алкагалізм паміраюць, як правіла, не ад алкагольнай хваробы, а ад спадарожных захворванняў, што развіваюцца ў выніку зніжэння рэзістэнтнасці арганізма, паражэння печані, сэрца і сасудаў. Будзьце разумныя ў сваіх учынках і заўсёды думайце пра вынікі. Тады алкаголь не асіліць вас.
Калі вам патрэбна кансультацыя ці дапамога, то званіце. Тэлефон 6-08-11, кабінет нарколага паліклінікі УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.
Аліна МІСЮРА, урач псіхіятр-нарколаг УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top