“Наш год — наш выбар!”

“Наш год — наш выбар!”

IMG_5763

У пятніцу, 11 верасня, моладзевы актыў Жабінкаўскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі “Наш год — наш выбар!”. Яна прадоўжыла эстафету добрых спраў моладзі. Актывісты ўручалі жыхарам Жабінкі яблыкі, перавязаныя стужачкай, стылізаванай колерамі нацыянальнай сімволікі, і расказвалі пра акцыю.

З яблыкамі асацыіруюцца плён працы і поспехі моладзі Беларусі, а таксама дасягненні нашай краіны больш чым за 20 гадоў незалежнасці.
Са старажытных часоў яблык у славянскай культуры сімвалізуе дабрабыт, міралюбства, вечную маладосць. Сувязь паміж ім і яблыняй адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, імкненне дзяцей працягваць справы сваіх бацькоў. Менавіта гэтыя каштоўнасці ляжаць у аснове акцыі “Наш год — наш выбар!”, якая накіравана на кансалідацыю беларускай моладзі на аснове традыцый і асноўных прынцыпаў дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь.
Акрамя гэтага, яблык — своеасаблівы сімвал Года моладзі, які атрымаў урачысты старт на з’ездзе ГА “БРСМ” і падкрэсліў накіраванасць маладых беларусаў на плённую працу, вернасць традыцыям і дынамічнае развіццё.
Сімвал яблыневых кветак стаў яркім акцэнтам рэспубліканскай акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі”, якая аб’яднала ўвесь беларускі народ пад час 70-годдзя Перамогі.
Вольга ПЛАВУХ, першы сакратар РК ГА “БРСМ”.
На здымку: пад час акцыі ў Жабінцы.
Фота Ірыны ЖУК.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top