Адзначаны лепшыя ў прафесіі

Адзначаны лепшыя ў прафесіі

IMG_5717 IMG_0543
12 верасня чатыры гады, як Прэзідэнт краіны А.Лукашэнка падпісаў Указ “Аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь”. Гэтая дата стала прафесійным святам беларускіх следчых. Напярэдадні яго ў будынку райаддзела міліцыі па традыцыі ўшаноўвалі найлепшых супрацоўнікаў раённага аддзела Следчага камітэта.
Нават за такі параўнальна невялікі адрэзак часу Жабінкаўскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ужо паспеў зарэкамендаваць сябе ў якасці мабільнага праваахоўнага органа, што стаіць на варце законнасці, дапамагаючы сваімі дзеяннямі людзям, “каб тыя заўжды адчувалі сябе ў бяспецы”.
У актыве жабінкаўскіх следчых — карпатлівая праца над павышэннем якасці і аператыўнасці папярэдняга следства, недапушчэнне незаконнага прыцягнення грамадзян да крымінальнай адказнасці, абарона іх правоў і законных інта-
рэсаў. Дзеля гэтага, як адзначыў начальнік аддзела падпалкоўнік юстыцыі А.Ц.Дзягель, ягоныя супрацоўнікі “не шкадуюць ні часу, ні сілы, ні нерваў”. У штаце ўсяго дзесяць чалавек, але невялікі калектыў цалкам здольны выконваць ускладзеныя задачы, не мае нараканняў з боку суда, пракуратуры і простых грамадзян, годна выглядае сярод іншых раённых Следчых камітэтаў Брэстчыны. Ад імя начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці палкоўніка юстыцыі А.А.Рахманава Аляксандр Ціханавіч уручыў падзяку следчаму Таццяне Уладзіміраўне Буяк.
У час мерапрыемства Следчы камітэт наведалі госці — намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк і начальнік Жабінкаўскага РАУС А.Я.Лагота. Яны падзякавалі следчым за пачэсную працу, за добрае супрацоўніцтва з іншымі праваахоўнымі органамі, пажадалі здароўя ім і іх сем’ям.
Ала Сцяпанаўна выканала ганаровую місію — уручыла Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта намесніку начальніка райаддзела Следчага камітэта падпалкоўніку юстыцыі Аляксею Іванавічу Струку. Граматамі Жабінкаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў адзначаны лепшыя ў сваёй прафесіі: старшыя следчыя — лейтэнант юстыцыі Іна Алегаўна Шыркавец і старшы лейтэнант юстыцыі Аксана Валер’еўна Ярмашук.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымках: намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк уручае ганаровую грамату намесніку начальніка райаддзела Следчага камітэта А.І.Струку; калектыў райаддзела Следчага камітэта і госці мерапрыемства А.Ануфрыюк і А.Лагота.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top