Небяспечныя знаходкі

Небяспечныя знаходкі

f24345

У 2014-2015 гадах значна павялічылася колькасць выпадкаў выяўлення грамадзянамі безгаспадарчых выбухованебяспечных прадметаў, у тым ліку тых, што заканчваліся смяротным зыходам. Так, летась у маі жыхар г.Косава Івацэвіцкага раёна набыў металалом, сярод якога знаходзіліся неразарваныя авіяцыйныя снарады. Пры пагрузцы іх у кузаў аўтамабіля адбыўся выбух. Мужчына загінуў. У верасні таго ж года пры распілоўванні танкавага снарада, які быў знойдзены на адным з агульнавайсковых палігонаў, у двары свайго дома загінуў жыхар вёскі Лясная Баранавіцкага раёна.
На жаль, многія грамадзяне, калі знойдуць выбухованебяспечны прадмет, па розных прычынах часта не лічаць за правіла паведаміць пра гэта ў кампетэнтныя дзяржаўныя органы (МУС, МНС, КДБ), а самастойна імкнуцца пазбавіцца ад яго, альбо наогул ігнаруюць наяўнасць. А гэта стварае пагрозу для жыцця і здароўя як іх саміх, так і іншых асоб. Статыстыка, а таксама назапашаны праваахоўнымі структурамі рэгіёна вопыт, сведчаць, што выбухованебяспечныя прадметы могуць быць выяўлены ў розных месцах: на сельгасугоддзях, у лясах, парках і скверах, у рэках і іншых вадаёмах, на прысядзібных участках і ля жылых дамоў, а таксама на тэрыторыі артылерыйскіх і авіяцыйных палігонаў, дзе вяліся баявыя дзеянні ў Першую і Другую сусветную вайну. А самаробныя небяспечныя прадметы, у выпадку іх прымянення зламыснікамі, знаходзяць там, дзе вялікая колькасць людзей (вакзалы, прыпынкі грамадскага транспарту, плошчы, дзяржаўныя ўстановы і інш.). Акрамя таго, у 2013-2015 гадах было выяўлена больш чым 10 фактаў выкідвання сродкаў паражэння ў кантэйнеры для камунальных адходаў. Гэта з’яўляецца недапушчальным і злачынным дзеяннем.
У выпадку знаходжання выбухованебяспечных прадметаў ці знешне падобных на іх, неабходна:
— не датыкацца, не пераносіць, не перасоўваць, альбо здзяйсняць іншыя дзеянні, якія могуць прывесці да выбуху;
— тэрмінова паведаміць пра небяспечную знаходку на тэлефон 102;
— пры правядзенні земляных работ спыніць іх да прыбыцця групы размініравання;
— калі немагчыма выставіць ахову ля прадмета, трэба пазначыць месца яго знаходжання папераджальнымі знакамі, альбо галінамі, камянямі, жэрдкамі і інш. і затым паведаміць пра знаходку на нумар 102.
Катэгарычна заба-раняецца прадпрымаць любыя дзеянні з выбухованебяспечнымі прадметамі, у прыватнасці, выкідваць у кантэйнеры для бытавых адходаў, наносіць удары, датыкацца, падымаць, пераносіць ці перавозіць, перакладваць з месца на месца, закопваць у зямлю, кідаць у вадаёмы, спрабаваць разбіраць, распілоўваць, кідаць у вогнішча альбо разводзіць агонь побач. Калі вы будзеце выконваць гэтыя рэкамендацыі, захаваеце жыццё сабе, сваім блізкім, дапаможаце папярэдзіць няшчасце.
Сяргей ПАПКО, супрацоўнік Кобрынскага МРА УКДБ у Брэсцкай вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top