Навошта дзіцяці грошы, альбо Урокі фінансавай пісьменнасці ад “Белаграпрамбанка”

Навошта дзіцяці грошы, альбо Урокі фінансавай пісьменнасці ад “Белаграпрамбанка”

IMG_0411 IMG_5593

Для дзіцяці грошы — гэта чароўны ключык, які адчыняе дзверцы ў свет, дзе здзяйсняюцца яго жаданні. Да пэўнага ўзросту малыя не задумваюцца над тым, адкуль мама і тата бяруць грошы, а таму не разумеюць, што калі і траціць іх, дык лепей на патрэбныя рэчы. Пра тое, што грошы можна зберагаць, яны наогул не задумваюцца. Між тым, калі дзяўчынак і хлопчыкаў своечасова на-вучыць правільна распараджацца гра-шыма, у будучым абыходзіцца з імі дзецям будзе прасцей. І яны ў іх заўжды будуць!
У рамках сацы-яльнага праекта “Белаграпрамбанка” ў павышэнні фінансавай пісьменнасці супра-цоўнікі РКЦ №2 г.Жабінка філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” правялі ў СШ №3 г.Жабінка першы фінансавы ўрок у пяцікласнікаў. Пачаўся ён з прагляду фільма, што расказваў, якія бываюць грошы і як іх можна зберагчы з карысцю для сябе.
— Сёння наш банк святкуе 24-ы дзень нараджэння, і ў гэты дзень кожны пяцікласнік атрымае ў падарунак кнігу “Твае першыя фінансы”. Яна пазнаёміць са светам грошай, навучыць распараджацца імі і, самае галоўнае, прымнажаць свае зберажэнні, — адзначыла в. а. начальніка РКЦ №2 г.Жабінка Таццяна Тамашук.
Да слова, акцыя ў павышэнні ўзроўню фінансавых ведаў будзе доўжыцца да канца верасня. Такім чынам, каля 225 пяцікласнікаў нашага раёна стануць больш адукаванымі ў фінансавых пытаннях.
Алена ЧЫЖЭВІЧ, начальнік аддзела рознічных паслуг.
На здымках: начальнік аддзела рознічных паслуг А.М.Чыжэвіч
і в. а. начальніка РКЦ №2 Т.С.Тамашук гутараць з пяцікласнікамі трэцяй
гарадской школы; вядучы інжынер-праграміст А.М.Печур уручае дзецям кнігі “Твае першыя фінансы”.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top