Осенние работы с огороде

Осенние работы с огороде

Восень — шчодрая пара
Паспець трэба шмат: і сабраць ураджай, і абнавіць пасадкі, і падрыхтаваць участак да зімы.
Клопатаў у гэты час года сапраўды хапае, але, калі заранёў скласці невялікі план, а затым дакладна выконваць усе яго пункты, вы паспееце зрабіць усё, што неабходна.
З чаго ж пачынаць? Абавязкова звярніце ўвагу на клубнічнік, добра прапаліце пасадкі, парыхліце глебу, збярыце і спаліце сухія і пачырванеўшыя лісты, а таксама тыя, што пакрыліся карычневымі плямамі.
Абнавіце маліннік, але памятайце, што пры пасадцы саджанцаў ад ранейшых пасадак трэба адступіць не менш чым на 5-6 м, каб сарты не пераблыталіся.
Зрабіце лісцевую зямлю (калі не жадаеце купляць вясной пладародны грунт): збярыце ў кучы лісце, апалае з дэкаратыўных дрэў і кустоў, накрыйце іх матэрыялам, які не прапускае ваду, ці набярыце лісце ў поліэтыленавыя мяшкі і пакіньце іх на зімоўку прама ў садзе.
Абавязкова зрабіце ў садзе вільготны паліў: пад маладыя яблыні, парэчкі і агрэст — прыкладна 5-10 вёдзер вады, пад дарослыя яблыні — 20. А каб вясной атрымаць вітаміны прама з градкі, падрыхтуйце месца для падзімніх пасеваў лісцёвай пятрушкі, кропу, салаты і радыскі.
У кастрычніку, яшчэ да выпадзення снегу, абавязкова зрабіце ачыстку прыствольных кругоў пладовых дрэў ад апалага лісця. Грызуны ніколі не акупіруюць ваш сад, калі там нічым не пажывяцца. Таму збярыце з тэрыторыі ўчастка ўсе раслінныя рэшткі, а кучы з кампосту закрыйце нятканым матэрыялам. Маладыя пасадкі на ўсялякі выпадак абараніце ад грызуноў: да выпадзення ўстойлівага снегу закрыйце ствалы руберойдам, шчыльнай тканінай, пры гэтым укапайце матэрыял у зямлю.
Асабліва трэба паклапаціцца пра агародніну, якая закладзена на захоўванне, бо спачатку яна інтэнсіўна “дыхае”, выдзяляе шмат цяпла. Знізіць тэмпературу ў сховішчы можна з дапамогай праветрывання памяшкання, а калі ў падвале вельмі сыра, расстаўце вакол ёмістасці з вапняком, які забірае лішнюю вільгаць.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top