Пра тукі пад азімыя не дбаюць

Пра тукі пад азімыя не дбаюць

КГК

У сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці ўборка зерневых і зернебабовых культур паспяхова завершана. Праведзеныя кантрольныя мерапрыемствы сведчаць пра тое, што на месцах сёлета ў асноўным былі прыняты меры ў забеспячэнні рытмічнай работы на ўборцы ўраджаю-2015. У асобных сельгасарганізацыях выяўлены арганізацыйна-тэхналагічныя ўпушчэнні і недахопы, якія негатыўна ўплывалі на тэмпы і якасць жніва, падрыхтоўку да сяўбы азімых зерневых культур ураджаю 2016 года. Такія факты выяўлены ў некаторых сельгаскааператывах Кобрынскага і Маларыцкага раёнаў.
Супрацоўнікі абласнога Камітэта дзяржкантролю ўстанавілі выпадкі прастою новай тэхнікі паводле частых выхадаў са строю некаторых вузлоў і агрэгатаў (сельгасарганізацыі Брэсцкага раёна).
Факты несапраўднасці інфармацыі аб уборачных плошчах зерневых культур назіраліся ў сельгас-кааператывах Брэсцкага, Іванаўскага і Ганцавіцкага раёнаў, а страты вырашчанага ўраджаю дапусцілі працаўнікі палёў Брэсцкага, Маларыцкага, Кобрынскага раёнаў.
Спецыялісты абласнога Камітэта дзяржкантролю адзначылі, што ўпраўленнямі сельскай гаспадаркі і харчавання шэрагу райвыканкамаў не прыняты дастатковыя меры па набыцці мінеральных угнаенняў пад азімую сяўбу 2016 года, у сувязі з гэтым у гаспадарках не выконваюцца даведзеныя заданні па назапашванні іх. Так, забяспечанасць тукамі паводле аператыўнай інфармацыі камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Брэсцкага аблвыканкама на 14 жніўня складала ўсяго 34% ад патрэбы, што ніжэй за ўзровень мінулага года на 7 тысяч тон у дзеючым рэчыве. Самая нізкая забяспечанасць імі ў сельгасарганізацыях Драгічынскага і Жабін-каўскага раёнаў — толькі 3 і 5 працэнтаў.
Згодна з аператыўнай інфармацыяй упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жабінкаўскага райвыканкама ў сельгас-арганізацыях мелася 88 тон дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, у тым ліку азотных — 12 т д. р. (5%), фосфарных — 4 т д. р. (1%), калійных — 72 т д. р. (7%).
Калійныя ўгнаенні адсутнічалі ў пяці сельгас-арганізацыях раёна з дзевяці (СВК “Хмелева”, “Шпіталі”, “Арэпічы” і “Маціевічы”, ААТ “Ракітніца”), фосфарныя — наогул ва ўсіх гаспадарках.
Пад час кантрольна-аналітычных мерапры-емстваў устаноўлена, што ва ўмовах недахопу нарыхтоўваемых кармоў не ўсімі сельгасарганізацыямі прымаюцца дастатковыя меры па захаванні галіновых рэгламентаў у іх нарыхтоўцы, у прыватнасці, парушаюцца тэрміны закладкі і тэмпературныя параметры.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top