Падпісныя лісты правераны

Падпісныя лісты правераны

vybory-prezidenta2Колькасць камплектаў дакументаў ад прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду Прэзідэнта, што паступілі ў ЦВК, павялічылася да шасці. Дакументы для рэгістрацыі падалі патэнцыяльныя кандыдаты Таццяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч, Мікалай Улаховіч, дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Дакументы прадставіў Віктар Цярэшчанка, якому аднак не ўдалося сабраць неабходныя 100 тыс. сапраўдных подпісаў. Акрамя таго, паводле апошніх дадзеных, камплект дакументаў падала Жанна Раманоўская.
Аб тым, што фактычна да этапу рэгістрацыі падышлі чатыры патэнцыяльныя кандыдаты, стала вядома пасля апублікавання вынікаў праверкі падпісных лістоў. Колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі склала 1 753 380 (было здадзена 1 761 145), Мікалая Улаховіча — 149 819 (здадзена 159 805), Сяргея Гайдукевіча — 139 877 (здадзена 141 842), Таццяны Караткевіч — 105 278 (здадзена 107 299).
Наступным важным этапам выбарчай кампаніі стане рэгістрацыя кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду — ЦВК плануе правесці яе 10 верасня, каб з 11 верасня пачаўся паўнацэнны перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды. Акрамя публікацыі сваіх праграм у друкаваных СМІ, кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы змогуць бясплатна выступіць на тэлеканале «Беларусь 1» з 14 па 25 верасня (з 19.00 да 20.00). Акрамя таго, для кандыдатаў адводзіцца час на радыё — у рабочыя дні з 21 верасня па 2 кастрычніка (з 6.10 да 7.10).
Тэледэбаты пройдуць 3 кастрычніка, парадак іх правядзення вызначае Белтэлерадыёкампанія.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top