З газам і цяплом — у кожны дом

З газам і цяплом — у кожны дом

IMG_0383

1 верасня, калі ва ўсіх установах адукацыі краіны пачаўся новы навучальны год, Жабінкаўскі цэх газазабеспячэння адзначаў пачатак сваёй дзейнасці пад новай назвай — Жабінкаўскі раён газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення “Брэстгаз”. Яго начальнік Яўген Мікалаевіч Кукашук падзяліўся напярэдадні прафесійнага свята здабыткамі арганізацыі за апошнія пяць гадоў і планамі на будучае.
— Наша галоўная задача — безаварыйнае і
бесперапыннае забеспячэнне спажыўцоў Жабінкаўшчыны блакітным палівам, — сказаў ён, — і мы якасна яе вырашаем. Сёння гэтым займаецца

IMG_037747 чалавек — менавіта столькі работнікаў у калектыве арганізацыі. Яны клапоцяцца пра бесперабойнае забеспячэнне прыродным га-зам бытавых і камунальных спажыўцоў, зай-маюцца дастаўкай звадкаванага газу заказчыкам, заняты будаў-ніцтвам новых газавых сетак, пракладваннем уводаў і ўста-
ноўкай унутры-дамавога газавага абсталявання, утрыманнем у належным стане сетак газазабеспячэння, газаразмеркавальнага і рэгулюючага ціск у сетках абсталявання.
Зразумела, спецыфіка работы з блакітным палівам патрабуе максімальнай адказнасці, добрасум-леннага стаўлення да вырашаемых задач, уважлівасці і сканцэнтра-ванасці. Таму да якасці выканання работ і ўзроўню прафесіяналізму тут прад’яўляюцца самыя высокія патрабаванні. Хачу адзначыць ста-ранную працу слесара па абслугоўванні і рамонце падземных газаправодаў Анатоля Аляксеевіча Філіманюка, яго брата — вадзіцеля Віктара Аляксеевіча Філіманюка, кантралёра газавай гаспадаркі Алены Мікалаеўны Лузянінай, вядучага бухгалтара Раісы Іванаўны Хцей, прыёмшчыкаў заказаў Ларысы Аляксееўны Марчук і Ірыны Васільеўны Губарык.
Адно з хвалюючых і важных пытанняў, якім займаецца Жабінкаўскі раён газазабеспячэння ВУ “Брэстгаз”, — газіфікацыя населеных пунктаў. За апошнюю пяцігодку на Жабінкаўшчыне газіфікавана іх больш чым дзесяць. Блакітнае паліва пачаргова прыйшло ў Чыжэўшчыну, Старое Сяло, Хмелева, Алізараў Стаў, Маціевічы, Сенькавічы, Вялікія і Малыя Сяхновічы, Курпічы, сёлета — у Шпіталі і Сцяпанкі. У чацвер, 3 верасня, пусцілі газ у Сакалова.
Акрамя таго, у бягучым годзе пабудаваны падводзячыя газаправоды да аграгарадка Крыўляны, вёсак Сакі, Агароднікі і Вежкі. Каля Сакаў пабудаваны шафавы рэгулятарны пункт, засталося па вёсцы правесці размеркавальны газаправод.
Працягласць газа-праводаў у раёне зараз складае больш за 342 кіламетры, з улікам тых 160-ці, што з’явіліся за апошнія пяць гадоў. За гэты час пабудаваны 15 шафавых рэгулятарных пунктаў (ШРП) і 2 газавыя (ГРП) (усяго зараз у раёне 31 ШРП і 19 ГРП). Усе газавыя рэгулятарныя пункты тэлемеханізаваныя, сігналы выведзены ў дыспетчарскую службу на манітор. У выніку якіх-небудзь збояў у рабоце ГРП дыспетчар бачыць сігнал і накіроўвае туды аварыйную газавую службу.
За апошнюю пяцігодку рост колькасці спажыўцоў прыроднага газу на Жабінкаўшчыне склаў каля паўтары тысячы. Скарачаецца колькасць карыстальнікаў звадкаваным газам у балонах. На абслугоўванні Жабінкаўскага раёна газазабеспячэння знаходзяцца больш за 70 спажыўцоў — камунальна-бытавых аб’ектаў.
Усе паказчыкі плана (напрыклад, замену бытавой газавай апаратуры старэйшай за 20 гадоў, мантажы, сэрвіснае абслугоўванне імпартнага газавага абсталявання) жабінкаўская газавая арганізацыя выконвае, годна спраўляецца з пастаўленымі задачамі.
А за дастойную працу — і ўзнагароды. Да прафесійнага свята начальнік Жабінкаўскага раёна газазабеспячэння Яўген Мікалаевіч Кукашук уганараваны Пісьмом падзякі дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белпалівагаз”, слесары Генадзь Анатольевіч Муха і Мікалай Міхайлавіч Верамяйчук, вадзіцель Анатоль Рыгоравіч Крыўчэня — граматамі УП “Брэстаблгаз”.
Віншуем работнікаў газавай прамысловасці з надыходзячым святам і жадаем ім спакойных безаварыйных будняў.
Запісала Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.

На здымках: начальнік Жабінкаўскага раёна газазабеспячэння ВУ “Брэстгаз” Яўген Мікалаевіч Кукашук гутарыць з вадзіцелем АПЦ Дзмітрыем Мікалаевічам Касенюком і слесарам Анатолем Сцяпанавічам Наўроцкім; дыспетчар Юлія Юр’еўна Скачыкоўская прымае чарговую заяўку ад насельніцтва. 
Фота Ірыны ЖУК.

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top