У рэжыме адкрытасці і арганізаванасці

У рэжыме адкрытасці і арганізаванасці

vybory-prezidenta2

1 верасня на вучобу, якая прайшла з ініцыятывы раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, былі запрошаны старшыні, іх намеснікі і сакратары ўчастковых камісій, а таксама кіраўнікі і работнікі райвыканкама, сельвыканкамаў і раённых службаў.
Старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук паведаміў, што на Жабінкаўшчыне паслядоўна, планамерна і арганізавана вядзецца падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў. Пасля назначэння іх даты на вуліцах, у памяшканнях устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў з’явілася нагляднасць, што напамінае грамадзянам пра гэту важную падзею ў краіне. Пры райвыканкаме створаны арганізацыйны камітэт, у функцыях якога аналіз сацыяльна-эканамічнай сітуацыі, забеспячэнне безумоўнага захавання патрабаванняў заканадаўства, садзейнічанне раённай і ўчастковым камісіям па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сельвыканкамам, разгляд зваротаў грамадзян. 21 ліпеня была створана Жабінкаўская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на першым пасяджэнні якой абраны яе кіраўнікі: старшыня А.І.Лаўрукевіч, яго намеснік Н.У.Калыбская і сакратар С.У.Озальс. У горадзе і сельскіх населеных пунктах будуць працаваць 19 участковых камісій. Як падкрэсліў Ф.Ф.Каланчук, немалаважна, што ў 196 чалавек (87%), якія будуць працаваць у саставе ўчастковых камісій, ёсць вопыт у правядзенні выбараў.
21 жніўня закончыўся збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы, а затым і праверка падпісных лістоў на іх сапраўднасць. Дарэчы, у нашым раёне ініцыятыўнымі групамі было сабрана 5444 подпісы за дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку і 150 — за Таццяну Караткевіч.
Хутка, пасля рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у краіне пачнецца новы перыяд выбарчай кампаніі — агітацыйны. Старшыня райвыканкама Ф.Ф.Каланчук выказаў пажаданне, каб і на гэтым этапе ўсё праходзіла ў нашым раёне адкрыта, сумленна, спакойна, строга ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам.
Аб арганізацыйнай рабоце з 27 жніўня па 25 верасня 2015 года расказала ўдзельнікам нарады сакратар раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь С.У.Озальс. Яна засяродзіла ўвагу на тым, што ў дадзены перыяд удакладняюцца спісы выбаршчыкаў, і гэтая справа патрабуе акуратнасці і дакладнасці.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама Н.В.Куракеіч спынілася на такім важным моманце пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, як галоснасць. У прыватнасці, якія правы ў назіральнікаў і якія дзеянні іх не прадугледжаны Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Аб фінансаванні выбараў далажыла галоўны бухгалтар фінансавага аддзела райвыканкама В.М.Бяшчук.
Святлана ВІШНЕЎСКАЯ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top