Нават на дарозе даўжнік у трывозе

Нават на дарозе даўжнік у трывозе

IMG_3640Увечары ў пятніцу, 21 жніўня, супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання Жабінкаўскага раёна сумесна з інспектарамі ДАІ правялі рэйд. Пад час гэтай праверкі на дарозе выяўляліся асобы, што маюць запазычанасці перад дзяржавай, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

Рэйд найперш меў прафілактычнае значэнне: даўжнікі павінны ведаць, што па даўгах усё роўна давядзецца плаціць. У выніку некалькім асобам, што маюць запазычанасці, давялося тлумачыць, чаму дасюль не пагасілі іх. Пры гэтым супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання выконваюць толькі тыя рашэнні суда, іншых дзяржаўных устаноў, што ўступілі ў сілу.
На працягу жніўня гэта ўжо трэці падобны рэйд, кожны з іх меў станоўчыя вынікі. Найперш таму, што такая форма работы з даўжнікамі нечаканая для іх. У выніку былі выяўляны не менш за 15 асобаў, што адмаўляліся вяртаць свае пазыкі.
IMG_3643Нярэдка праваахоўнікі спрабуюць наведваць найбольш злосных неплацельшчыкаў, але тых цяжка застаць дома, ці ўвогуле, адчуваючы сваю віну, яны не адчыняюць дзверы перад прадстаўнікамі ўлады. А тут, проста на дарозе, трапляюць у сітуацыю, калі даводзіцца адказваць на не зусім прыемныя пытанні.
Каб аператыўна вы-яўляць парушальнікаў, існуе электронная база — Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўзбуджаных выканаўчых вытворчасцяў. У ёй зараз прыблізна 4000 жабінкаўцаў і каля 6000 вытворчасцяў, здзейсненых жыхарамі нашага раёна.
Многія з іх маюць не адзін доўг. Так, ты-дзень таму непрацуючы грамадзянін, які мае ажно 15 даўгоў на агульную суму каля васьмі мільёнаў рублёў, быў спынены пад час рэйду на вуліцы Фя-дзяя, калі павольна ішоў у краму. Дзеля прафілактыкі разам з прад-стаўнікамі дзяржаўта-інспекцыі з’ездзілі да яго дамоў, апісалі маёмасць, папярэдзілі пра крымінальную адказнасць, а раней жа парушальніка ніяк нельга было адшукаць…
Сённяшні рэйд таксама не абышоўся без парушальнікаў, выяўленых на дарозе.
Праўда, першага жабінкаўца, пакаранага за перавышэнне хуткасці руху, зафіксаванага камерай, усталяванай на дарозе, нельга ў поўнай меры назваць парушальнікам. У дзесяцідзённы тэрмін ён сумленна аплаціў штраф праз інтэрнэт. Аднак з сабою не меў квітанцыі аб уплаце. А між тым ягонае прозвішча ў базе засталося. Дарэчы, пры аплаце за фотафіксацыю ў квітанцыі абавязкова патрабуецца пазначыць нумар правапарушэння. Калі ж аплата праводзіцца ў паштовым аддзяленні, квітанцыю неабходна захоўваць, бо ў гэтым выпадку электронная база, што знаходзіцца ў Мінску, не рэгіструе факт аплаты. А гэта пазней можа выклікаць непаразуменні.
Значна больш давялося панервавацца іншаму даўжніку. Ён нядаўна ўладкаваўся на працу і абяцаў у хуткасці разлічыцца з даўгамі, якія вісяць над ім дамоклавым мячом са сту-
дзеня гэтага года. А іх нямала: запазычанасць на карысць банка за нявыплачаны крэдыт, штраф за пераход дарогі ў неўсталяваным месцы, фотафіксацыя парушэння, зробленага за рулём.
Адначасова з супрацоўнікамі аддзела прымусовага выканання прадстаўнікі ДАІ выяўлялі парушэнні вадзіцелямі правілаў дарожнага руху. Так, была аштрафавана жанчына-кіроўца за тое, што забылася прышпіліць дзіця рэменем бяспекі.
Аляксандр КРУК, судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання Жабінкаўскага раёна; Анатоль БЕНЗЯРУК, карэспандэнт газеты “Сельская праўда”.
На здымках: сумесны рэйд з супрацоўнікамі АДАІ Жабінкаўскага РАУС праводзяць судовыя выканаўцы А.А.Крук і А.М.Лукашэвіч.
Фота Анатоля БЕНЗЕРУКА.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top