Усё жыццё служыць роднаму ведамству

Усё жыццё служыць роднаму ведамству

IMG_0210 IMG_5379

25 жніўня ў актавай зале раённага аддзела ўнутраных спраў сабраліся яго супрацоўнікі, а таксама Жабінкаўскага раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, ганаровыя госці з Жабінкі і Брэста. Ва ўрачыстай абстаноўцы віншаванні з 70-годдзем з дня нараджэння прымаў Мікалай Дзям’янавіч Шубскі — старшыня Жабінкаўскага раённага савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы.
Цёплыя словы і пажаданні ў адрас Мікалая Дзям’янавіча прагучалі з вуснаў намесніка старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк, начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама падпалкоўніка міліцыі А.Я.Лаготы, намесніка начальніка РАУС у ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні А.А.Смаршчка, начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўніка міліцыі А.А.Самасюка, старшыні савета ветэранаў Дэпартамента аховы Г.Ф.Уласюка, старшыні Брэсцкага абласнога савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Г.М.Длюбарскага, старшага інспектара групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы Жабінкаўскага раённага аддзела Дэпартамента аховы маёра міліцыі А.І.Дзіўнова, члена раённага савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў маёра міліцыі ў адстаўцы Ф.М.Вашчулы. Кожны выступоўца гаварыў пра прафесіяналізм М.Д.Шубскага, яго адказнасць, прынцыповасць, уменне працаваць з людзьмі, пра тое, што ён чалавек справы і слова.
Старшыня Жабінкаўскага раённага савета ветэранаў В.М.Шышчыц падкрэсліў, што Мікалай Дзям’янавіч — аднагодак Вялікай Перамогі і для яго сёлетні год удвайне юбілейны. Васіль Міхайлавіч адзначыў, што ў 50-ыя гады мінулага стагоддзя ён працаваў дырэктарам Якаўчыцкай сярэдняй школы, а М.Д.Шубскі быў яго вучнем.
Затым адбылося ўганараванне юбіляра. Намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк уручыла М.Д.Шубскаму Пісьмо падзякі ад райвыканкама за актыўную працу ў ветэранскай арганізацыі, значны асабісты ўклад у арганізацыю выхаваўчай работы з супрацоўнікамі Жабінкаўскага РАУС і аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Астатнія госці таксама прыйшлі не з пустымі рукамі — яны ўручалі М.Д.Шубскаму граматы і падарункі.
Напрыканцы сустрэчы слова ўзяў “віноўнік” урачыстасці, які ўсё сваё свядомае жыццё, пачынаючы з 23-гадовага ўзросту, аддаў службе ў органах унутраных спраў. Мікалай Дзям’янавіч падзякаваў усім прысутным за ўвагу да сваёй асобы, за віншаванні і пажаданні. На заключэнне ўсе сфатаграфаваліся на добры ўспамін.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымках: намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк уручае М.Д.Шубскаму Пісьмо падзякі райвыканкама; падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы М.Д.Шубскі ў акружэнні былых і сённяшніх калег.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top