“Стоп — няправільны крок!”

“Стоп — няправільны крок!”

IMG_9425Беларуская чыгунка сумесна з ГА “БРСМ” правяла акцыю “Стоп — няправільны крок!”. Мерапрыемства было накіравана на інфармаванне людзей аб правілах паводзін на аб’ектах чыгуначнага транспарту, зніжэнне парушэнняў правілаў пераходу чыгуначных пуцей у неадведзеных для гэтага месцах, а таксама на прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўнагадовых. Пад час акцыі праводзілася растлумачальная работа, раздаваліся спецыяльна распрацаваныя памяткі “Бяспека на чыгуначным транспарце”.
Нягледзячы на штогоднюю тэндэнцыю да зніжэння, колькасць выпадкаў траўміравання працягвае заставацца высокай. Сёлета на чыгунцы пацярпелі 93 чалавекі, 56 з іх загінулі, чацвёра непаўнагадовых былі траўміраваны. Гэта менш чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top